Вы тут

На фестывалі моладзі ў Сочы будуць выкарыстоўвацца сучасныя «фішкі»


На маючым адбыцца фестывалі ў Сочы ўсё будзе адбывацца з выкарыстаннем сучасных «фішак».


Для прыкладу, кампанія «Мобайк» прадставіць на пляцоўцы фестывалю першы ў Расіі праект «Свабодны веласіпед». У яго аснове — сэрвіс для перамяшчэння ў гарадскім асяроддзі без выкарыстання класічных парковачных станцый, па аналогіі з каршэрынгам. Гэта значыць, што ўдзельнікі і госці мерапрыемства змогуць бесперашкодна выбраць адзін з 1000 веласіпедаў на Mobee-стаянцы ў Алімпійскім парку. Разблакаваць яго можна будзе з дапамогай спецыяльнай мабільнай праграмы, счытаўшы смартфонам унікальны QR-код Акрамя функцыі «ключ», праграма таксама пакажа, дзе паблізу ад вас знаходзяцца свабодныя веласіпеды, маршрут вашых перасоўванняў, час, дыстанцыю паездкі і нават... выдаткаваныя калорыі.

Паколькі 2017 год аб'яўлены ў Расіі годам экалогіі, арганізатары спадзяюцца абысціся на фестывалі ўвогуле без папяровых носьбітаў, выкарыстоўваючы толькі гаджэты і лічбавыя прылады, што для сучаснай моладзі, уласна кажучы, зусім не праблема. Адзін з інавацыйных праектаў быў распрацаваны спецыяльна да фестывалю. Па форме гэта мабільная праграма, а па змесце — сінтэз месенджара з элементамі дапоўненай рэальнасці і асабістага кабінета, у якім можна будзе запісацца на адно са шматлікіх мерапрыемстваў фестывалю.

На стэндах выставачнага праекта YOUTH EXPO будуць ладзіцца віртуальныя экскурсіі. Любы ахвотны зможа азнаёміцца з нацыянальнымі асаблівасцямі рэгіёнаў Расіі і замежных краін, перспектыўнымі маладзёжнымі праектамі, дасягненнямі навукі і культуры. Удзельнікі змогуць выбраць адну са шматлікіх віртуальных экскурсій і проста з выставачнай залы перанесціся, напрыклад, на Чукотку.

Упершыню ў гісторыі фестывальнага руху ў грандыёзным маладзёжным свяце будзе задзейнічана ўся краіна. У рамках форуму запланавана рэгіянальная праграма: больш як 1,5 тысячы замежных удзельнікаў у першыя тры дні свайго знаходжання ў Расіі наведаюць 15 розных рэгіёнаў — ад Калінінграда да Уладзівастока.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Ключы» да новай генерацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».