Вы тут

З ветрыкам па гравійцы


Пасля таго як вуліцы населеных пунктаў Буда-Кашалёўскага раёна трапілі на баланс спецыялізаванай арганізацыі, званкоў ад вяскоўцаў з просьбай адрамантаваць дарогу стала больш. Дырэктар Буда-Кашалёўскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №184 Аляксандр КУДЗЕЛЬКА лічыць гэта станоўчым знакам: людзі адчулі надзею, што іх праблема можа хутка вырашыцца.


Летась клопат пра стан вуліц Гомельскай вобласці ўзяло на сябе камунальнае праектна-рамонтна-будаўнічае прадпрыемства «Гомельаблбуд». Такім чынам усе транспартныя аўтамабільныя шляхі Будакашалёўшчыны апынуліся пад наглядам спецыялістаў, якіх у народзе называюць «дарожнікі».

— Сёлета работнікі ДРБУ №184 адрамантавалі 11 вясковых вуліц у нашай мясцовасці, — кажа старшыня Узоўскага сельскага Савета дэпутатаў Алена БЫЛІЦКАЯ. — Раней самым злабадзённым пытаннем быў якраз рамонт дарожнага пакрыцця. Мясцін, куды б не магла праехаць аўталаўка альбо хуткая дапамога, у нас не сустракалася і тады, але існавалі дарогі, якія размывала восенню і вясной. Былі скаргі ад грамадзян у сельвыканкам. Цяпер жа справа зрушылася, праблемныя ўчасткі адрамантавалі.

У сваіх аднавяскоўцаў дэпутаты Галіна Сотнікава і Аляксандр Кот карыстаюцца павагай за чуласць да праблем жыхароў. Як толькі ўзнікае скарга, стараюцца тут жа вырашыць пытанне — і размыты дажджамі шлях не выключэнне. У любы час дэпутаты тэлефануюць у сельвыканкам, далей праблема па ланцужку адпраўляецца спецыялістам ДРБУ, якія ставяць заяўку на ўлік. Аглядчыкі ад прадпрыемства выязджаюць на месца, ацэньваюць аб'ём і характар работ, пасля чаго на праблемны ўчастак адпраўляюць ужо тэхніку. Хуткасць рамонту залежыць ад яго складанасці. Дарожнікі працуюць з адной вуліцай ад пары дзён да некалькіх месяцаў.

— На баланс нашага ўпраўлення перададзена 240 кіламетраў дарог. З іх прыкладна 140 кіламетраў складае «грунтоўка», якая патрабуе асаблівай увагі, — расказвае Аляксандр Кудзелька. — Яе штораз даводзіцца прафіляваць, грэйдзіраваць, рабіць кропкавую падсыпку. На капітальны рамонт — тым больш пракладку асфальта-бетоннага пакрыцця — у ДРБУ няма сродкаў, але ігнараваць скаргі мы таксама не можам. Апрацоўваем паверхню дарог эмульсіяй і засыпаем шчэбнем. Гэта павялічвае зносаўстойлівасць і дае лепшае счэпліванне калёсаў машын з дарожным палатном. Бягучы рамонт атрымалі вуліцы пасёлка Уза, вёсак Негаўка, Чабатовічы, Калініна... Цяпер многія вяскоўцы ведаюць мой нумар тэлефона, каб званіць напрамую, хоць большасць усё роўна звяртаецца праз сельвыканкам.

З апошнім якраз супрацоўніцтва ў ДРБУ асабліва шчыльнае. Дырэктар прадпрыемства, прадстаўнікі службаў райвыканкама, дэпутаты сельскіх Саветаў некалькі разоў на год праводзяць з вяскоўцамі «жывы дыялог». Гэта форма работы дазваляе сустрэцца з жыхарамі пэўнай вёскі і даведацца пра іх клопаты. Усе заўвагі потым бяруцца на кантроль. Для тых, хто з нейкіх прычын саромеецца задаць пытанне, існуюць ананімныя скрыні, куды кожны можа пакласці ліст з прапановамі да ўлад. Як вынік — у людзей больш шанцаў, што іх голас пачуюць.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zviazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».