Вы тут

Каб зменшыць адходы, зазірні ў «Зялёную шафу»


Сэрвіс бясплатнай арэнды рэчаў для арганізацый «Зялёная шафа» створаны на базе Цэнтра экалагічных рашэнняў.


Асноўная яго задача — папулярызаваць мерапрыемствы, заснаваныя на канцэпцыі «нуль адходаў», і дапамагчы некамерцыйным арганізацыям і ініцыятывам прытрымлівацца экалагічных прынцыпаў і падыходаў.

— Сама ідэя дзяліцца рэчамі не новая. Аналагічныя сэрвісы паспяхова існуюць як за мяжой, так і ў нас у Беларусі. Аднак мы хочам укараніць гэтыя прынцыпы ў карпарацыйную культуру кампаній нашай краіны, — растлумачыла куратар праекта, супрацоўніца праграмы па экалагічна дружалюбным ладзе жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў Марыя Сума. — Наш цэнтр ужо даўно дзеліцца рэчамі з арганізацыямі-сябрамі: Мінскім веласіпедным таварыствам, грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны», прыходам храма св. Мікалая Японскага, з такімі ініцыятывамі, як Frееmаrkеt, «Дзіцячыя майстэрні», дабрачынны праект «Калі ласка» і іншымі. Таму сэрвіс «Зялёная шафа» не быў утвораны спантанна.

Працуе ён проста: Цэнтр экалагічных рашэнняў выдзяляе шматразовы посуд, мэблю, тэхніку і іншыя неабходныя для мерапрыемстваў рэчы, яго спецыялісты тлумачаць нюансы, з якімі арганізатары могуць сутыкнуцца пры выбары экалагічнага фармату, дапамагаюць знайсці і арандаваць рэчы, якіх у базе няма. Ад арандатара, у сваю чаргу, патрабуецца як мінімум за два працоўныя дні да мерапрыемства запоўніць заяўку на сайце цэнтра ці патэлефанаваць, заключыць дагавор і забраць рэчы, абавязкова паведаміць удзельнікам аб тым, што мерапрыемства праводзіцца па прынцыпе «нуль адходаў», ну і, вядома, вярнуць рэчы ў цэласці.

Цэнтр экалагічных рашэнняў таксама адкрыты для супрацоўніцтва з фізічнымі асобамі і камерцыйнымі арганізацыямі, але ўмовы агаворваюцца асобна. Акрамя таго, цэнтр шукае кампаніі, гатовыя стаць спонсарамі рэчаў для сэрвісу «Зялёная шафа», каб падтрымаць ініцыятыву змяншэння колькасці адходаў на планеце.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».