Вы тут

Забытая Калона


Багатае на гісторыю мястэчка Дзярэчын, што на Гродзеншчыне, у 2016 годзе адсвяткавала сваё 600-годдзе. У Дзярэчыне, куды ў свой час Сапегі перанеслі з Ружан рэзідэнцыю, былі палац з 22 пакояў, кляштар з касцёлам, тэатр, заапарк. Да нашых дзён, на жаль, захаваліся толькі ўспаміны і муры. Многія дзярэчынцы не ведаюць, дзе стаялі палац і кляштар. У школьным музеі не знайшлося месца нават для невялічкага стэнда пра гісторыю Дзярэчына...


Ка­лісь­ці  ка­ля кляш­та­ра  да­мі­ні­ка­наў  у Дзя­рэ­чы­не  бы­ла яшчэ  ад­на ка­ло­на.

Хачу звярнуць увагу на наступную цікавую акалічнасць: аб палацы Сапегаў, кляштары дамініканаў ёсць шмат інфармацыі — хто, калі іх пабудаваў, бо засталіся малюнкі Напалеона Орды. І наадварот, на ўездзе ў Дзярэчын з боку Гродна (дакладней каля вёскі Алексічы, што за 100 метраў ад Дзярэчына) стаіць высокая цагляная калона. Пра яе мала што вядома.

Чытаючы пра гісторыю роднага мястэчка, я знайшоў магчымыя прычыны ўзнікнення гэтай калоны. Яе ўсталявалі падчас Паўночнай вайны Швецыі з Маскоўскай дзяржавай у 1700—1721 гадах, тады Сапега выступаў на баку Швецыі. Ёсць версія, што калону паставілі ў гонар канстытуцыі 1791 года Рэчы Паспалітай, куды ўваходзіла наша дзяржава Вялікае Княства Літоўскае (канстытуцыя была першым у Еўропе і другім у свеце, пасля канстытуцыі ЗША, асноўным законам, які падзяліў тры галіны ўлады). Магчыма, усталяванне помніка недалёка ад палаца звязана з прыналежнасцю гэтага ўладання роду Сапегаў.

Цікава, што каля кляштара дамініканаў у Дзярэчыне стаяла яшчэ адна калона. Святар Іосіф Карскі, які служыў у дзярэчынскай царкве ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, пісаў наступнае «...гэтыя слупы пастаўлены ў памяць місіі ордэна дамініканаў». На карысць гэтай версіі можа ўказваць тое, што на калоне раней быў крыж, які не захаваўся да нашых дзён.

Ка­ло­на, што ста­іць на ўез­дзе ў Дзя­рэ­чын  з бо­ку Грод­на.

На сённяшні дзень калона — амаль страчаны гістарычны аб'ект: яму больш за 200 гадоў, але ніхто ім не апякуецца, дакладна не вядома, калі і ў гонар чаго яна была ўсталявана...

Я спрабаваў распачаць працэс па ўключэнні калоны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але мае спробы пакуль плёну не далі. Верагодна, тут дапамаглі б звесткі знаўцаў, што маюць доступ да архіваў Варшавы, Вільнюса.

Звяртаюся са старонак вашай газеты да спецыялістаў, якія маюць досвед у такіх справах: дапамажыце, а то ў хуткім часе ад калоны можа застацца толькі ўспамін. Ведаю, што ў Беларусі ёсць некалькі падобных калон. Буду ўдзячны за любую карысную інфармацыю.

Сяргей БУЦЬКО

Дзярэчын, Гродзеншчына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».