Вы тут

Пра сон і псіхіку


Сон аднаўляе сілы пасля разумовай і фізічнай працы. Аднак гэта не проста адпачынак, а актыўны стан арганізма з асаблівай формай дзейнасці мозга: мы аналізуем і перапрацоўваем інфармацыю, назапашаную за папярэдні час. Калі такое сартаванне аказваецца паспяховым, мозг вызваляецца ад празмернай інфармацыі і зноў гатовы да работы. Дзякуючы гэтаму нармалізуецца нервова-псіхічны стан, аднаўляецца працаздольнасць.


— Сон складаецца мінімум з дзвюх вялікіх стадый, якія заканамерна і цыклічна змяняюць адна адну: сон павольны, працягласцю 60—90 хвілін, і сон хуткі — 10—20 хвілін, — расказвае ўрач-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Іна ЦЕЛЕШ. — За хуткі адказваюць больш глыбокія структуры мозга, і ў малых дзяцей ён дамінуе. З узростам павялічваецца доля павольнага сну, які арганізаваны больш складана. Доўгі час лічылася, што пазбаўленне чалавека менавіта хуткага сну цяжэй адбіваецца на здароўі. Але гэта не так. Асноўнае значэнне мае нармальная структура сну — суадносіны павольнай і хуткай фаз. Калі гэтыя суадносіны парушаюцца (што адбываецца, напрыклад, падчас прыёму снатворных прэпаратаў), то сон, нават працяглы, не прыносіць чаканага адпачынку...

Калі сон скарачаецца і мы не высыпаемся, узнікаюць неўратычныя парушэнні. Калі недасыпанне рэгулярнае, гэтыя змяненні паступова назапашваюцца, што пагражае цяжкімі функцыянальнымі захворваннямі.

Пасля напружанай разумовай або фізічнай працы патрабуецца больш працяглы сон. Галоўнай умовай паўнацэннасці сну з'яўляецца яго бесперапыннасць, якая стварае ў мозгу аптымальныя ўмовы для перапрацоўкі назапашанай за дзень інфармацыі. У сне вызваляюцца рэзервы памяці, сціраюцца непатрэбныя звесткі, выдаляюцца непатрэбныя рэакцыі, сфарміраваныя днём.

Вельмі спрыяльна на структуры сну адбіваецца звычка класціся і ўставаць у адзін і той жа час. Разумовая праца ў позні час сутак спачатку парушае сон, а затым прыводзіць да паталогіі.

Увечары неабходна пазбягаць эмацыянальнай дзейнасці — нельга дапускаць канфліктаў, не варта глядзець тэлеперадачы, якія моцна ўзрушваюць. Рэкамендуецца пазбягаць танізуючых напояў, цяжкай ежы. Карыснай будзе вячэрняя прагулка.

Тым, хто дрэнна спіць ноччу, не варта класціся днём, але павялічыць працаздольнасць некаторым дапамагае кароткі, да паўгадзіны, дзённы сон у перапынках паміж напружанай разумовай дзейнасцю.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».