Вы тут

«Лістапад» прымае работы для пітчынгу праектаў Bel:Cinema


Індустрыяльная платформа ММКФ “Лістапад” прымае работы для пітчынгу праектаў Bel:Cinema.


5 лепшых работ мінулага пітчынгу кінапраектаў у супрацоўніцтве з B2B DOC ужо былі прадстаўлены на Meeting point Vilnius. Сёлета Індустрыяльная платформа зробіць акцэнт на мастацкіх фільмах. Пітчынг Bel:Cinema адбудзецца 6 лістапада ў Галерэі “Арт-Беларусь” (вул. Казлова, 3). Сярод журы і гасцей – спецыялісты з вялікім вопытам работы на міжнародным рынку кіно.

Да ўдзельніцтва ў пітчынгу запрашаюцца рэжысёры і прадзюсары. Падчас мерапрыемства міжнародныя эксперты абмяркуюць аўтарскія працы і дадуць практычныя рэкамендацыі па рэалізацыі і прасоўванню праектаў.

У журы пітчынгу – прадстаўнікі вядомых еўрапейскіх кінафестываляў, якія дадуць удзельнікам Індустрыльнай платформы ММКФ “Лістапад” эксклюзіўную магчымасць атрымання доступу да міжнаронага рынку кіно:

Рыта Станэлітэ – дырэктар індустрыяльнай платформы Meeting point Vilnius, Віленскага Міжнароднага кінафестываля Kino Pavasaris.

Х’юга Росак – дырэктар індустрыяльнай платформы МКФ у Карлавых Варах, які традыцыйна праводзіцца ў Чэхіі з 1946 года. Штогод публіцы прадстаўляюць больш за 150 фільмаў з усяго свету.

Юлія Сінькевіч – генеральны прадзюсар Адэсскага міжнарожнага кінафестываля.

Для ўдзельніцтва ў Індыстрыяльнай платформе ММКФ “Лістапад” неабходна запоўніць заяўку на сайце фестываля або па спасылцы. Пасля запаўнення – прадубліраваць запыт на пошту industry.listapad@gmail.com. Імёны ўдзельнікаў пітчынгу будуць вядомыя ў канцы кастрычніка.

24-ты кінафестываль “Лістапад” адбудзецца з 3 па 10 лістапада 2017 года ў Мінску. Арганізатары кіназ’явы года – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”. Заснавальнікі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, Беларускага саюза кінематаграфістаў.

У рамках Фестываля пройдзе Індустрыяльная платформа з удзельніцтвам замежных спецыялістаў мінжнароднага кінематаграфічнага рынку.

Больш падроднай інфармацыі можна атрымаць у Прэс-центры “Лістапад” па пошце.

Сачыце за навінамі Індустраыльная платформы на Facebook і сайце Фестываля.

Хэштэг Індустрыяльнай платформы ў сацыяльных сетках #BelCinema.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?