Мерапрыемства прымеркаванае да праваслаўнага свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, а таксама да Дня маці. Пра асаблівасці свята і яго месца ў гісторыі нацыянальнай культуры гасцям выстаўкі раскажа прафесар БДУ Ірына Казакова. Таксама яны даведаюцца аб легендах і фактах, звязаных з паходжаннем Мінскай цудатворнай іконы Багародзіцы і іконы Багародзіцы Жыровіцкай.
Экспазіцыя ўключае больш за 50 экспанатаў. Акрамя ікон тут можна будзе ўбачыць работы, створаныя супрацоўнікамі БДУ і выкананыя ў тэхніках вышыўкі і жывапісу. Дапоўняць выставу тэматычныя кнігі, прысвечаныя Багародзіцы, праваслаўныя крыжы, панагіі і інш.
Сапраўднай падзеяй стане рэдкая для храмаў Беларусі ікона, экспазіцыя ладу Багародзіцы Віфлеемскай. Абраз прывезены з Іерусаліма і славіцца ўсмешкай Багародзіцы.
Выстаўка размесціцца ў корпусе БДУ па вуліцы Карла Маркса, 31. Адкрыццё 13 кастрычніка ў 12.30. Яна будзе працаваць з 10.00 да 13.00 да 20 кастрычніка ўключна. Наведванне бясплатнае.
Арганізатарамі выставы выступілі Саюз жанчын БДУ і грамадскае аб’яднанне "Белая Русь".
Надзея НІКАЛАЕВА
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.