Вы тут

Пенсіянер трапіў у жатку


У Стаўбцоўскім раёне сур'ёзна пацярпеў пенсіянер, які трапіў у жняярку камбайна на кукурузным полі.


Паводле інфармацыі ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці, пры ўборцы кукурузы ў жняярку кормаўборачнага камбайна трапіў 89-гадовы жыхар Стаўбцоўскага раёна. Механізатар, як толькі гэта ўбачыў, спыніўся і выключыў яе, але мужчына ўжо быў сур'ёзна траўмаваны. Пацярпелага неадкладна даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Стаўбцоўскай ЦРБ з дыягназам траўматычная ампутацыя абедзвюх ног. Устаноўлена, што пенсіянер дрэнна чуў. Падчас агляду месца здарэння канфіскаваны веласіпед, на якім ён прыехаў на поле з суседняй вёскі, торба з кукурузай, слыхавы апарат і іншыя прадметы. 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.