Вы тут

Жанчына скрала... арэлі


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі 36-гадовую жанчыну, якая падазраецца ў здзяйсненні крадзяжу двух дзіцячых арэляў са двара па вуліцы Школьнай.


У міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што, выходзячы ранкам з пад'езда на работу, не знайшоў у двары дома двух дзіцячых арэляў. Апошнія ён набыў за ўласныя грошы для добраўпарадкавання тэрыторыі. Праваахоўнікі ўстанавілі, што арэлі былі скрадзены каля апоўначы, а падазраваная ў здзяйсненні злачынства — 36-гадовая непрацоўная мінчанка, якая раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. Далёка знесці жалезныя арэлі ёй не ўдалося, таму дапамагчы ў гэтай справе яна папрасіла свайго знаёмага. Пасля жанчына здала іх на металалом, а атрыманыя грошы патраціла на свае патрэбы. Гараджанцы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Жанчына скрала... арэлі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.