Вы тут

БЧ пашырае функцыянал білетаў з электроннай рэгістрацыяй


Магістраль пачала доследную эксплуатацыю праграмнага забеспячэння, якое дазволіць аднаўляць паездку ў выпадку спазнення на поезд, зрабіць прыпынак у пуці, а таксама спыніць паездку па электронным праязным білетам, аформленым з электроннай рэгістрацыяй на паязды ўнутрыдзяржаўнага і міжнароднага кірункаў.


Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. Раней дадзеныя аперацыі пры набыцці электроннага білета з электроннай рэгістрацыяй былі недаступнымі.

Зараз у пасажыра з’явілася магчымасць на станцыі пасадкі правесці аднаўленне паездкі ў выпадку спазнення на поезд. Для гэтага яму неабходна на падставе раней аформленых месцаў набыць у білетнай касе “плацкарту” на наступны поезд у дадзеным накірунку.

Таксама ў пуці пасажыр адзін раз можа зрабіць прыпынак не больш чым на 10 дзён, прад’явіўшы білет для адзнакі ў білетную касу.

Апроч таго, пасажыр можа спыніць паездку і атрымаць грошы за “не выкарыстаную адлегласць” у прэтэнзійным парадку. Для таго, каб зрабіць прыпынак ці перарваць паездку ў пуці, пасажыру неабходна паставіць у вядомасць аб сваіх намерах правадніка вагона, які ў дадзеным выпадку робіць адзнаку на бланку электроннага праязнога дакумента з электроннай рэгістрацыяй, раздрукаваным на лісце паперы фармату А4. Пры адсутнасці раздрукоўкі праваднік складае акт агульнай формы па факту перарывання паездкі.

На БЧ звяртаюць увагу: указаныя дакументы неабходна прад’явіць цягам трох гадзін з моманту прыбыцця поезда на станцыю, на якім ехаў пасажыр, у білетную касу для вяртання месцаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».