Вы тут

Беларускія бізнесмены сустрэліся ў Мінску з ганаровымі консуламі


У ходзе перагавораў абмяркоўваліся магчымасці пашырэння экспарту беларускіх тавараў і рынкаў збыту.


Перад пачаткам сустрэчы старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч расказаў, што ў нашай краіне працуюць ганаровыя консулы з больш чым 50 дзяржаў. На яго думку, гэта паказчык таго, што цікавасць да Беларусі ёсць ва ўсім свеце. "Ганаровы консул — гэта чалавек, які адкрывае новыя магчымасці супрацоўніцтва. Ён ведае бізнес у краіне, дзе жыве, ведае нішы, куды Беларусь можа прыйсці са сваёй прадукцыяй", — паведаміў ён. Таксама падчас сустрэчы ганаровых консулаў Беларусі з членамі БелГПП было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловай палатай і кампаніяй Сhіnа Mеrсhаnts Grоuр — найбуйнейшым рэзідэнтам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". "У рамках пагаднення з Сhіnа Mеrсhаnts Grоuр мы будзем аказваць экспертную падтрымку прадпрыемствам — рэзідэнтам парку і партнёрам гэтай буйной кітайскай кампаніі", — адзначыў Уладзімір Улаховіч. На яго думку пагадненне стварае новыя магчымасці для айчыннага бізнесу па рэалізацыі праектаў у рамках ініцыятывы "Шаўковага шляху". "Цэлы шэраг кітайскіх, еўрапейскіх кампаній хацелі б выкарыстоўваць пляцоўку нашага парка для развіцця супрацоўніцтва", — рэзюмаваў старшыня БелГПП.

Ганаровы консул Беларусі ў Сан-Паўлу (Бразілія) Рыгор Гольдшлегер падчас сустрэчы адзначыў, што Бразілія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з прадпрыемствам "Беларуснафта" па аказанні паслуг у радыяльным свідраванні і ў сейсмаразведцы. "У беларускай кампаніі вельмі прагрэсіўныя тэхналогіі, высокаадукаваны персанал. Мы хочам падпісаць дамову з "Беларуснафтай", каб яна выйшла на бразільскі рынак", — растлумачыў Рыгор Гольдшлегер. Акрамя таго, на яго думку, Бразіліі цікавыя прамыя пастаўкі скуры на беларускі рынак. Таксама прапрацоўваецца магчымасць паставак на бразільскі рынак металакорду і дроту вытворчасці БМЗ.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?