Вы тут

Каменны летапіс Анатоля Вялічкі


Зямля камунараў — мясціны ў Любанскім раёне, услаўленыя працай былых чырвонаармейцаў, заснавальнікаў першай гаспадаркі на меліяраваных землях. Гэту зямлю і яе гаспадароў апеў Янка Купала ў паэме «Над ракою Арэсай». Шмат працоўных і баявых подзвігаў захаваў летапіс гэтых мясцін. Удзячная памяць натхняе землякоў шукаць імёны герояў мінулых часоў і папаўняць імі летапіс народнай славы.


Былы дырэктар Соснаўскай сярэдняй школы №1 Анатоль Вялічка робіць свой уклад у стварэнне такога летапісу. Уклад гэты важкі ў прамым і пераносным сэнсе. Камяні агульнай вагою ў тоны сталі для яго матэрыялам своеасаблівых мемарыялаў. У многіх памятных месцах на тэрыторыі сельсавета краязнаўца ўсталяваў вялікія камяні з тлумачальнымі надпісамі. Так, напрыклад, цэлы каменны ансамбль, акружаны кветкамі, нагадвае пра тое, што ў часы вайны партызаны разграмілі тут гарнізон захопнікаў. Ахвярам ваеннага ліхалецця прысвечаны камень-помнік на месцы спаленай вёскі Камуна, дзе было 210 хат.

Цікава ўвасобіў Анатоль Вялічка і памяць пра жыццёвы шлях Янкі Купалы. Перад мясцовай школай можна ўбачыць вялікую паляну з прыгожымі палявымі камянямі. Пераходзячы ад аднаго да другога, чытаючы надпісы, нібы ідзеш услед за Песняром з горада ў горад, з вёскі ў вёску, дзе ў свой час яму давялося пражываць.

— Якой будзе новая старонка каменнага летапісу, — спытаўся я ў краязнаўцы і пачуў пра яго планы даставіць на выбранае месца ўжо знойдзены прыгожы вялікі валун. Ён паўстане каля сельсавета напамінам пра тое, што тут праходзіла вузкакалейка, пракладзеная камунарамі — першымі пакарыцелямі палескіх балот.

Яўген Пясецкі, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.