Вы тут

У Беларусі адзначаны новы від птушак


У Беларусі адзначаны новы від птушак, паведамляюць у грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».


Восеньская міграцыя птушак працягваецца, а гэта добры час для таго, каб бачыць у нашай краіне рэдкія віды, якія ідуць «транзітам» з паўночных краін на зімоўку. Такім маршрутам ляцела і маленькая аўсянка, якая зрабіла невялікі прыпынак на поўначы Беларусі.

Першую аўсянку-крошку для Беларусі адлавіў арнітолаг Дзяніс Кіцель 2 кастрычніка ў Віцебскай вобласці на станцыі «Сасновы Бор». Птушка адлоўлена з дапамогай сетак. Інфармацыя з'явілася ў групе Bіrdіng Bеlаrus.

У Еўропе аўсянкі-крошкі падчас міграцыі адзначаюцца рэгулярна, у тым ліку і ў краінах-суседках (Польшча, Латвія, Украіна). Так што беларускія арнітолагі даўно чакалі гэты від і ў нас.

— З'яўленне аўсянкі-крошкі — прадказальнае. Праўда, гэтай восенню я чакаў іншы новы для Беларусі від — каральковую пеначку, яна таксама дзесьці ёсць, — расказвае арнітолаг Дзяніс Кіцель. — Раніцай я ўбачыў незвычайную птушку і адразу падумаў: «Гэта нешта, чаго ў Беларусі дакладна не было». Мільганула думка, што гэта аўсянка-крошка. Адразу ж паглядзеў у вызначальнік і пераканаўся ў гэтым.

Птушка акальцавана і выпушчана, думаецца, яна працягвае свой шлях у вырай на зімоўку. Аўсянка-крошка — не першы від, які Дзяніс Кіцель адкрыў для Беларусі: на рахунку арнітолага іншыя віды птушак, стракоз, а таксама вавёрка-палятуха, пра вяртанне якой праз 30 гадоў ён паведамляў вясной 2017 года.

Даведка:

Аўсянка-крошка (Еmbеrіzа рusіllа) — від птушак сямейства аўсянкавых. Даўжыня цела — 13,5 сантыметра, маса — прыкладна 15 грамаў. Адметная прыкмета віду — невялікі памер і рудыя шчокі. Верхняя частка цела ўпрыгожана чорна-бурымі палосамі, ніжняя белая частка цела ўсеяная тонкімі чорнымі палосамі. Апярэнне самкі больш цьмянае, чым у самца. Аўсянка — пералётная птушка. Гняздуецца ў тундры Паўночнай Азіі і Паўночна-Усходняй Еўропы, а таксама на поўначы Нарвегіі і Швецыі. Зімуе ад Непала на ўсходзе да Кітая і Індакітая.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Упершыню ў нас аўсянка-крошка!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.