Вы тут

«Беларусь 24» рыхтуе да запуску новы тэлепраект


Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» рыхтуе да запуску новы тэлепраект, які пакажа нашу краіну ў нязвыклым ракурсе.


Якія ўражанні робяцца найярчэйшымі ў памяці іншаземных гасцей, якія наведваюць Беларусь упершыню, і як з цягам часу змяняецца стаўленне да беларускай зямлі ў тых замежнікаў, хто з розных прычын застаўся тут жыць? Паглядзець на сябе збоку якраз і прапануюць гледачам стваральнікі праекта «Погляд на Беларусь», што стартуе ў эфіры 8 кастрычніка.

Прадстаўнікі самых розных краін свету, ад Аўстраліі да Бразіліі, студэнты і выкладчыкі, кухары і дыпламаты, акцёры і прафесійныя вандроўнікі падзяліліся са здымачнай групай сваімі «адкрыццямі Беларусі» і прымусілі паглядзець па-новаму на звыклыя рэчы...

Дарэчы, адкрыць Беларусь для іншых можаце і вы. З 1 кастрычніка на афіцыйных старонках тэлеканала ў сацсетках пачаўся конкурс-эстафета здымкаў «Я адкрываю Беларусь». Каб далучыцца да яго, трэба апублікаваць у сацыяльных сетках фота маляўнічых краявідаў, а таксама свае ўспаміны або цікавыя факты пра гэтыя мясціны, з хэштэгам #яоткрываюбеларусь, — і перадаць эстафету сваім сябрам, згадаўшы іх імёны ў публікацыі. Аўтары найлепшых работ, на думку творчай каманды «Беларусь 24», атрымаюць спецыяльныя прызы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Свежы погляд на Беларусь

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.