Вы тут

Гэты сугней яшчэ і цемрашал


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

Цемраша́л — той, хто супраць прагрэсу і культуры. Напрыклад, сярэдневяковыя цемрашалы.

Сугне́й — дзіклівы, пануры чалавек. «...Ракуцька стаў, як сугней, угнуў галаву і ўсё маўчаў, маўчаў», — чытаем у Кузьмы Чорнага.

Штанда́р (устарэлае) — сцяг адпаведнага колеру з гербам. Слова паходзіць з нямецкай мовы.

Пра́нік — плоскі брусок з ручкай для мыцця бялізны. «Сотнямі гукаў разносіцца над ракою плясканне пранікаў», — чытаем у Якуба Коласа.

Ляля́к — начная насякомаедная птушка. Па-руску: козодой.

Конаўка — металічная пасудзіна з ручкай для піцця. «З гільзы пустой, у якой некалі смерць начавала, Зроблена добрая конаўка», — чытаем у Максіма Танка.

Пярун яго ведае — нічога не вядома пра некага ці пра нешта. Беларускія адпаведнікі: бог яго ведае, ліха яго ведае, трасца яго ведае. Рускі: черт его знает.

Аж пуп трашчыць — з вялікім напружаннем сіл нешта рабіць, працаваць. Яшчэ беларусы могуць сказаць: высалапіўшы язык, на ўсю моц, каб вочы на лоб лезлі, з усіх жыл, на ўсю моц. Рускія: из последних сил.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.