Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Уцякач»

СТБ, з 8 кастрычніка па нядзелях і панядзелках

Гэты 20-серыйны тэлефільм яго вытворца — расійскі канал Рэн-ТБ — абвяшчае галоўнай прэм'ерай сезона і чакае высокіх рэйтынгаў. Падставы для гэтага, безумоўна, ёсць: харызматычны экс-святар Іван Ахлабысцін у галоўнай ролі, грымучая сумесь камедыі і баевіка ў сюжэце, да таго ж марскія краявіды, прыгоды, каханне...

Адпачывальнікаў у прыморскім гарадку рэгулярна рабуюць, але адвакаты прыкрываюць злачынцаў імем мэра, усе курортныя кафэ плацяць даніну мясцоваму «хроснаму бацьку» Дону. А паліцыя нічога не можа з гэтым зрабіць, пакуль не атрымлівае нечаканую падтрымку ад махляра Мішы, які некалі вырас у гэтых мясцінах, а цяпер хаваецца на малой радзіме ад маскоўскіх бандытаў і паралельна спрабуе вярнуць каханне ўсяго свайго жыцця...


«Хросная»

Беларусь 1, 14 кастрычніка ў 17.00 і 15 верасня ў 22.10

Чатырохсерыйная леташняя меладрама ўкраінскай вытворчасці пра жыццёвыя выпрабаванні, няпросты лёс і сілу кахання.

У цэнтры сюжэта — зводныя сёстры Аксана і Ганначка Громавы. Аксана — сур'ёзная і руплівая дзяўчына, працуе ў майстэрні і робіць аўтарскія лялькі, а вось Аня — яе поўная супрацьлегласць, спешчаная студэнтка, якая любіць забаўляцца і траціць грошы. І пакуль адна з сясцёр ладзіць аўкцыён сваіх лялек для багатых удзельніц закрытага жаночага клуба, другая з-пад носа зводзіць у яе кавалера-лавеласа. Праўда, на гэты момант Аксана ўжо ведае, што зацяжарыла ад нявернага каханага, аднак вырашае не перашкаджаць шчасцю сястры і нікому не раскрывае сваю таямніцу.


«Мая мама гатуе лепш!»

АНТ, з 15 кастрычніка па нядзелях

Чарговае кулінарнае шоу — гэтым разам на тэлевізійнай студыі-кухні ў дуэлях на патэльнях і відэльцах сустрэнуцца цэлыя сем'і. Дакладней, удзельнічаць у кухонным спаборніцтве і гатаваць будуць прадстаўнікі малодшага пакалення, у той час як старэйшае, у асобе маці кожнага сямейства, стане кіраваць працэсам.

Задача перад удзельнікамі пастаўлена не тое каб звышнатуральная: за адведзены час прыгатаваць найсмачнейшую страву з пэўным асноўным інгрэдыентам, які прапануе вядучы (былы гулец КВЗ, шоумен і гумарыст Дзмітрый Хрусталёў). Калі рэцэпт будзе зусім разыходзіцца з вынікам, дазваляецца націснуць на кнопку «мама-паніка», і мама абавязкова дапаможа, але гадзіннік пры гэтым паскорыць ход у некалькі разоў! Пакуль адна каманда будзе кулінарыць, другая сочыць за ёй і каментуе падзеі з сакрэтнага пакойчыка, а напрыканцы — каштуе і ацэньвае гатовую страву.

Загаловак у газеце: Кнопкі рознага настрою

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.