Пра гэта Георгій Маргвелашвілі расказаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook. Ён таксама дадаў фота самога працэсу ўборкі — на яго, Прэзідэнта, прысядзібным участку.
«Жадаю ўсім ураджайнай восені! Выкарыстоўваючы беларускую пасяўную бульбу, мы атрымалі ў адведзеныя тэрміны велізарны ўраджай: з аднаго мяшка бульбы — шэсць. Дзякуй сябрам!», — сказана ў подпісе да фатаграфій.
Бульбу, якую высаджвае на сваім участку Прэзідэнт Грузіі, ён атрымаў ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Праўда, у папярэднія гады ён быў засмучаны ўраджаем. У лютым у эфіры беларускага тэлебачання Прэзідэнт Грузіі расказаў, што захапляецца сельскай гаспадаркай і сёе-тое вырошчвае ў сваім агародзе.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Фота з акаўнта Прэзідэнта Грузіі ў Facebook
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».