Вы тут

Прывітанне ад прабабулі


Або хварэць забараняецца.

Нашай сям'і пашанцавала. Мне на рабоце прапанавалі дзіцячую пуцёўку ў адзін «казырны» санаторый. Больш за тое, яе давалі задарма. Заставалася толькі ўзяць адпаведную даведку аб тым, што дачка мае патрэбу ў аздараўленні. Але ў паліклініцы нам адмовілі. А ўсё таму, што за апошнія шэсць гадоў малая не звярталася па дапамогу лекараў. Не хварэла яна ні на грып, ні на ангіну, ні на што... Так што засталіся мы без пуцёўкі...


Гэта было гадоў восем таму. Старэйшая дачка вырасла. Падрастае сярэдняя і малодшы сын. Не скажу, што мае дзеці ўвогуле не прастуджаліся. Але яны хварэюць у некалькі разоў менш чым суседскія. І гэта факт.

Сакрэт у тым, што кожны год позняй восенню я гатую беларускі «антыпрастудзін». Так гэты цудадзейны сродак называла мая бабуля Таня. Менавіта яна і пакінула каштоўны рэцэпт мне і маім дзеткам.

Ну, паехалі! Бяром чорную рэдзьку сярэдніх памераў (не маленькую) і мыем. Разразаем яе амаль напалову з боку хвосціка. Потым вельмі акуратненька выразаем сярэдзіну рэдзькі, яе нутро. Робім гэта так дакладна, каб, калі прыкладзём другую палову з хвосцікам, у нас атрымалася зноў цэлая рэдзька. А цяпер бяром тры сталовыя лыжкі мёду і кладзём у падрыхтаваную пустую сярэдзіну рэдзькі. Затым у нас пачынаюць дзейнічаць працэсы дыфузіі і прыроднай хіміі. Мёд уступае ў рэакцыю з мякаццю рэдзькі і робіцца такі празрысты залацісты напой. Мёд выцягвае ўсе сокі з гародніны не імгненна, а за два-тры дні. Таму я бяру рэдзьку, стаўлю ў глыбокую міску — і ў халадзільнік.

Потым пераліваю напой у невялічкі слоічак і «антыпрастудзін» гатовы. Цяпер засталося, мабыць, самае складанае. Трэба ўжываць гэты напой як сапраўдныя лекі — пакрысе. У мяне адной добрай рэдзькі хапае на чатыры дні. Даю дзецям па адной чайнай лыжачцы раніцай да сняданку і па адной перад сном. Каб цалкам падрыхтаваць малых да халадоў, спатрэбіцца мінімум 3—4 рэдзькі.

Бутэрброды і дэсерт выхаднога дня

А яшчэ у суботу і нядзелю мы зімою робім бутэрброды а-ля агонь. Для іх бярэцца часнок (колькі не шкада), чысціцца і крышыцца вельмі дробна. Потым на той жа часночніцы здрабняем 50—100 грам цвёрдага сыру. Змешваем сыр, часнок і маянэз. Падрыхтаваную сумесь намазваем на невялікія кавалачкі белага хлеба і зверху кладзём палоску ківі. Проста? Так, але часнок у такой рэцэптуры чысціць усе «дзіркі» твару і дыхаць потым лягчэй.

Акрамя таго, я часцяком раблю ў суботу просты дэсерт, які ўзмацняе імунітэт. Змешваю жменю грэцкіх арэхаў, палову цвёрдага яблыка, падзёртага на сярэдняй тарцы, і адну сталовую лыжку мёду.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?