Вы тут

Да вырашэння праблем у АПК неабходна прыцягваць прыватнікаў


Такое меркаванне Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і ўпаўнаважаны Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці, выказаў на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама. У вобласці адзначаюць больш за 60 праблемных сельскагаспадарчых арганізацый, якія павінны самастойна выйсці на прыбытак па бізнес-планах або планах санацыі, якія былі распрацаваны. Праблемы яшчэ 15 прадпрыемстваў плануецца вырашыць за кошт інтэграцыі з іншымі. Менавіта таму галоўнай тэмай пасяджэння стала рэалізацыя Указа №253 «Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый».


Фота БЕЛТА

«Па інтэгратарах. Трэба ўлічваць і іх меркаванне, інакш могуць паўстаць праблемы і ў іх. І трэба больш актыўна прыцягваць прыватныя структуры: як фізічных, так і юрыдычных асоб. Бо ёсць добры вопыт у тых жа Баранавіцкім, Лунінецкім раёнах. Трэба проста пашыраць гэтую практыку. Я мяркую, што рашэнні на месцах маглі б прымацца больш хуткімі тэмпамі. І ў адносна спрыяльны год вынікі маглі б быць лепшыя, калі б была канкрэтная работа», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама падкрэсліў, што за хібы на рабоце павінны адказваць не толькі кіраўнікі, але і спецыялісты. Да таго ж Міхаіл Мясніковіч выказаў думку, што «вельмі шмат кадраў з дыпломамі сельскагаспадарчага профілю працуюць у іншых галінах эканомікі. Трэба з імі працаваць і прыцягваць у АПК».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Загадана аздаравіць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».