25 Верасень, аўторак

Вы тут

Праект "Студэнт на тыдзень" распачынае новы сезон у БДУ


Прафарыентацыйная акцыя ахопіць 14 факультэтаў. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца навучэнцы 10-х і 11-х класаў. Ад іх патрабуецца напісаць матывацыйны ліст з аргументацыяй на тэму "Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень” і адправіць яго да 10 кастрычніка па электроннай пошце weekinbsu@gmail.com.


Фота: io.ua

З 30 кастрычніка па 3 лістапада будучых абітурыентаў чакаюць на біялагічным, геаграфічным, гістарычным, механіка-матэматычным, фізічным, філалагічным, хімічным, эканамічным факультэтах, на факультэце міжнародных адносін, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, сацыякультурных камунікацый, філасофіі і сацыяльных навук, а таксама ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій і Інстытуце журналістыкі.

На працягу пяці дзён старшакласнікі будуць наведваць навучальныя заняткі на розных курсах і спецыяльнасцях. А для поўнага пагружэння ў студэнцкія будні “навабранцам” прапануюць не проста праслухаць лекцыі, але і выканаць практычныя заданні на роўных са студэнтамі БДУ. Гасцей пазнаёмяць таксама з пазавучэбнай дзейнасцю факультэтаў і арганізацыяй вольнага часу студэнтаў.

Патрабаванні да афармлення работ можна знайсці тут і ў групе “УКантакце”.

Упершыню праект “Студэнт на тыдзень” прайшоў у Белдзяржуніверсітэце ў кастрычніку мінулага года. Стартавай пляцоўкай для яго стаў Інстытут журналістыкі БДУ. Другі набор патэнцыяльных студэнтаў ажыццявілі ўжо сем факультэтаў у сакавіку 2017 года. Трэці сезон пройдзе пад эгідай 14 факультэтаў і адукацыйных інстытутаў БДУ. За невялікую гісторыю праекта ролю студэнта прымералі на сябе каля 40 старшакласнікаў. Яго арганізатарамі выступаюць Студэнцкі саюз і ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.