У першы дзень трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэпутаты прынялі ў другім чытанні папраўкі ў Закон «Аб крэдытных гісторыях».
Згодна з праектам закона, цяпер функцыі Нацыянальнага банка ў сферы выкарыстання інфармацыі, якая ўваходзіць у крэдытную гісторыю, вызначаны больш дакладна.
Акрамя таго, пашыраны пералік суб'ектаў, на якіх распаўсюджваецца дзеянне самога закона, — у яго ўвайшлі адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», а таксама мікрафінансавыя і лізінгавыя арганізацыі. Для ўмацавання ўстойлівасці банкаўскай сістэмы ў законапраекце прадугледжана адлюстраванне ў крэдытных гісторыях груп рызыкі, згодна з якімі банк вызначыў той ці іншы актыў.
Усяго на пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў было разгледжана 12 пытанняў. Былі ратыфікаваны дагавор аб супрацоўніцтве з Суданам, пагадненне аб фінансаванні трансгранічнага супрацоўніцтва па дзвюх восях — Латвія—Літва—Беларусь і Польшча—Беларусь—Украіна. Таксама дэпутаты прынялі інвестыцыйнае пагадненне з Грузіяй, змены ў Закон аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама разгледзелі дакументы, прысвечаныя зменам у Дэкрэтах №3 і №4.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.