Вы тут

Што рабіць, каб жыццё на пенсіі было радасцю


Што трэба памятаць і рабіць, каб жыццё пасля выхаду на пенсію і адключэння ад актыўнай вытворчай дзейнасці стала не горам, а радасцю?


Самае важнае — не здавацца, развіваць свае запыты і інтарэсы, займацца любімымі справамі, прысвячаць сябе таму, што сапраўды дастаўляе задавальненне.

— Для захавання здароўя і працягласці жыцця маюць значэнне рэжым працы і адпачынку, рацыянальнае харчаванне, рэгулярныя заняткі фізкультурай і спортам, адмаўленне ад шкодных звычак, — кажа ўчастковы тэрапеўт 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Марына НАВУМЕНКА. — Варта памятаць, што перанапружанне, стомленасць атручваюць арганізм. Праца ў пажылым узросце павінна адпавядаць патрэбам і магчымасцям арганізма, прыносіць маральнае задавальненне і захаванне фізічнай формы. Правільна арганізаваны адпачынак паляпшае настрой, выклікае задаволенасць жыццём, надае сіл і бадзёрасці. Асаблівае месца займае сон — гэта аднаўленне, нармальны тонус і ўстойлівасць нервовай сістэмы.

Класціся спаць рэкамендуецца ў адзін і той жа час, уставаць таксама.

Харчаванне павінна быць умераным і разнастайным, са зменшанай колькасцю лёгкіх вугляводаў і тлушчу, з абавязковым ужываннем кісламалочных прадуктаў, садавіны і гародніны. Агульная каларыйнасць у пажылым узросце — невысокая, 2400—2600 калорый, але пры гэтым арганізм не павінен пакутаваць ад дэфіцыту бялкоў, вітамінаў і мінеральных соляў.

Ніколі не позна пачаць абследаванне і лячэнне ва ўрача. Неабходна зрабіць рэнтген лёгкіх і страўніка, электракардыяграфію, даследаванне крыві, мачы і іншыя аналізы.

Калі не проціпаказана, можна пачаць адпаведную ўзросту гімнастыку. Заняткі хадой трэба пачынаць з невялікіх дыстанцый, ва ўмераным тэмпе. Дыхайце спакойна і глыбока. Акрамя таго, карысна падымацца і спускацца па лесвіцы, займацца тэнісам і танцамі, на велатрэнажоры, плаваць. Любыя нагрузкі лепей абмеркаваць з урачом. Апошнім часам герантолагі ўсё больш кажуць аб тым, што пажылым гімнастыка і танцы патрэбны яшчэ больш, чым маладым, — неабходна мэтанакіравана ўмацоўваць мышцы і суставы.

Для барацьбы з атэрасклерозам мозга і звязанымі з гэтым галавакружэннем, галаўным болем, бяссонніцай неабходна не толькі піць лекі, але і часцей бываць на свежым паветры, сачыць за работай страўнікава-кішачнага тракту.

Баяцца старасці бессэнсоўна. Многае ўсё ж такі залежыць ад нас саміх: колькі творчых і дзелавых людзей зрабілі рывок і трапілі ў гісторыю ў далёка не маладым узросце! Памятайце пра вялікую моц добразычлівасці і дружбы, пра «даваць, а не браць», «прапаноўваць, а не патрабаваць».

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.