Вы тут

Чатыры дакументальных фільма пра пошукі шчасця пакажа ММКФ «Лістапад»


Праграма дакументальных фільмаў «Мужчынскае-жаночае» 24-га ММКФ «Лістапад» – гэта чатыры гісторыі пра пошукі шчасця, якія прапануюць гледачам у чарговы раз задумацца над тым, чаму нас так цягне адзін да аднаго, нягледзячы на ўсе нашыя адрозненні.


«Новае жыццё Гогі» Левана Кагуашвілі – прасякнутая спачуваннем і іроніяй гісторыя пра героя, які вярнуўся са зняволення і вырашыў ажаніцца. Ён знаходзіць нявесту праз Інтэрнэт, але хутка расчароўваецца, таму што прэтэндэнтка на руку і сэрца, на жаль, аказваецца далёкай ад сусветных стандартаў элегантнасці. Жадаючы дагадзіць Гогі, яго выбранніца ўступае ў барацьбу за новую фігуру – і каханне. Даведацца, чым скончыцца гэта гісторыя можна будзе, паглядзеўшы «Новае жыццё Гогі» у кінатэатры «Мір».

Мінскія гледачы добра ведаюць імя рэжысёра фільма Левана Кагуашвілі. Яго гульнёвы дэбют «Прагульшчыкі» атрымаў прыз Гільдыі крытыкаў і кіназнаўцаў Беларускага саюзу кінематаграфістаў на «Лістападзе-2010», а праз чатыры гады кінастужка «Сляпыя спатканні» была адзначана Спецыяльным прызам журы Мінскака Міжнароднага кінафестывля. Як і іншыя карціны Левана Кагуашвілі, «Новае жыццё Гогі» адрозніваецца мяккім гумарам і гуманізмам. Дзякуючы менавіта гэтым асаблівасцям, складаная праблематыка фільма робіцца не сацыяльная драмай, а зразумелай гісторыяй пра пошук кахання.

Фільм «Happy» – унікальны выпадак, калі аўтар Каралін Генрайт распавядае уласную гісторыю пра свойго бацьку, які вырашыў ажаніцца на маладой тайцы. Розніца ва ўзросце і менталітэце, як правіла, выклікае абурэнне, не толькі ў асяродзя, але і ў самых блізкіх людзей. Спрабуючы разабрацца ў сітуацыі, Каралін едзе за бацькам у Тайланд. Вынік паездкі – напоўнены прыгодамі фільм, які ўзнімае пытанне: “Ці сапраўды любові ўсе ўзросты пакорлівыя?” І дае цікавы адказ.

Кінастужка «Avec L'Amour» – дэбют македонскай рэжысеркі Іллі Цветковскі – ўжо пабывала на фестывалях у Германіі і Канадзе. Гэта гісторыя галоўнай страсці пажылога прафесара: дні і ночы ён праводзіць у гаражы, дзе рамантуе рэтра-аўтамабілі і марыць калі-небудзь адкрыць музей старадаўніх аўто. Але грошай на дзіўнае захапленне ў пенсіянера не хапае, і аплачвае яго пакупкі жонка, якая і без таго працуе, не пакладаючы рук, каб забяспечыць сям'ю.

Апошні фільм праграмы – кароткаметражка «Узы» польскай студэнткі Зоф’і Кавалеўскай. Кінастужка ўжо заваявала вялікую колькасць ўзнагарод на кінафестывалях па ўсім свеце. Сюжэт карціны распавядае пра сямейную пару, якая вырашыла адсвяткаваць сапфіравае вяселле, нягледзячы на тое, што за гады шлюбу муж не раз здраджваў жонцы.

«Паэт сказаў: “Усё рухаецца каханнем”, а мы дабавім: “Усё тлумачыцца каханнем”, – каментуе фільмы дырэктар праграмы негульнёвага кіно Ірына Дзям'янава. – Як інакш можна зразумець, чаму праз шмат гадоў некалі падманутая жонка не толькі даруе мужу-гуляку, але і згаджаецца ўрачыста адзначыць 45 гадоў іх шлюбу, а іншая гераіня прымае дзівацтвы свайго мужа і шмат гадоў аплочвае яго хобі? І мужчыны, і жанчыны ідуць на саступкі, але забягаючы наперад, скажам: пакуль 4:0 на карысць жанчын».

Усе фільмы праграмы аб'ядноўвае жаданне зразумець, як заваёўваецца каханне і на якія кампрамісы прыходзіцца ісці, каб нам, такім розным, зразумець адзін аднаго.

24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 3 па 10 лістапада 2017 года ў Мінску.

Арганізатары ММКФ «Лістапад» – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Заснавальнікі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Беларускага саюзу кінематаграфістаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Прэс-цэнтры кінафэсту «Лістапад» па пошце pressa@listapad.com.

Просім змяшчаць публікацыі пра Фэст на сайце і ў сацыяльных сетках СМІ з хэштэгам #listapad24.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.