Вы тут

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне Сі Цзіньпіну


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну з нагоды святкавання Дня абвяшчэння КНР, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусь і Кітай дасягнулі якаснага прарыву на двухбаковым узроўні і працягваюць актыўна нарошчваць узаемадзеянне па ўсіх кірунках, каардынаваць намаганні пры вырашэнні важных задач рэгіянальнага і глабальнага парадку дня, у тым ліку пры рэалізацыі стратэгічнай канцэпцыі «Адзін пояс і адзін шлях».

«Раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з КНР з'яўляецца нязменным знешнепалітычным прыярытэтам беларускай дзяржавы», — падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі наведаць Беларусь з дзяржаўным візітам у 2018 годзе, выказаўшы ўпэўненасць, што гэтая падзея надасць новы магутны імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню.

Загаловак у газеце: Нязменны знешнепалітычны прыярытэт

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.