Вы тут

У сесіі Генасамблеі Інтэрпола прыняла ўдзел дэлегацыя МУС Беларусі


З 26 па 30 верасня Пекін прымаў 86-ю сесію Генеральнай асамблеі Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі — Інтэрпола. У мерапрыемстве ўдзельнічала дэлегацыя МУС Беларусі на чале з кіраўніком міліцэйскага ведамства Ігарам Шуневічам, паведамілі газеце «Звязда» ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.


Форум сабраў больш за тысячу прадстаўнікоў праваахоўных органаў са 156 дзяржаў — членаў Інтэрпола. Дэлегаты абмеркавалі актуальныя пытанні дзейнасці арганізацыі, ключавыя аспекты міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння кіберзлачынствам, тэрарызму і экстрэмізму, а таксама меры па забеспячэнні бяспекі на рэгіянальным і глабальным узроўнях. Акрамя таго, у ходзе канферэнцыі разгледжаны крытэрыі і парадак уступлення ў Інтэрпол новых краін. Зацверджаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю і абмене інфармацыяй з шэрагам зацікаўленых арганізацый. У рамках візіту ў Кітай дэлегацыя МУС Беларусі сустрэлася з прадстаўніком Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі КНР Мэн Цзянчжу. Як вядома, Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі — Інтэрпол — аб'ядноўвае органы паліцыі больш за 190 дзяржаў і, дзякуючы сваёй унікальнай структуры, прававой базе і тэхнічнаму аснашчэнню, здольная эфектыўна і рацыянальна каардынаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы. Беларусь стала членам арганізацыі 4 кастрычніка 1993 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?