У нядзелю, 1 кастрычніка, у гарадскім парку культуры і адпачынку пройдзе традыцыйнае спаборніцтва паміж гарманістамі-аматарамі. Прыняць удзел у ім запрашаюць усіх ахвотных ва ўзросце ад 20 гадоў. Пераможцы будуць вызначаны ў дзвюх намінацыях — лепшы гарманіст і саліст-вакаліст. «Конкурс праводзіцца для захавання народных традыцый, развіцця розных жанраў музычнай творчасці, для абмену вопытам паміж аматарамі-баяністамі. Для бабруйчан гэта наогул свята душы, на якое яны прыходзяць сем'ямі», — паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы; культуры і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама.
Ад выканаўцаў чакаюць арыгінальнага рэпертуару, цікавага выканання і максімальнага раскрыцця музычнага твора. Дадатковыя балы прынясе наяўнасць касцюма і сцэнічнае афармленне. Самых лепшых чакаюць дыпломы і памятныя падарункі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.