Вы тут

Памёр кампазітар Дзмітрый Смольскі


29 верасня раптоўна памёр беларускі кампазітар Дзмітрый Смольскі. Яму было 80 гадоў. Пра гэта паведаміла музычны крытык Юлія Андрэева.


Фота: Wikimedia Commons

«Сябры, сёння раніцай раптоўна памёр Дзмітрый Браніслававіч Смольскі», - напісала яна ў Facebook.

Дзмітрый Смольскі - беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР і Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, народны артыст БССР, уладальнік ордэна Францыска Скарыны, член Саюза кампазітараў Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.

Нарадзіўся ён у Мінску ў сям'і вядомага музыказнаўца Браніслава Смольскага. Скончыў спецыяльную школу пры кансерваторыі, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара Анатоля Багатырова, а затым аспірантуру педагагічнага інстытута імя Гнесіных у Маскве.

Некаторы час Смольскі займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Магілёўскім музычным вучылішчы, а з 1962 года - у Беларускай акадэміі музыкі. З 1986 года ён прафесар гэтай установы.

Творчая палітра Дзмітрыя Браніслававіча вельмі разнастайная: сімфанічная, вакальна-сімфанічная, камерна-інструментальная музыка, музыка да кінафільмаў - вось няпоўны пералік жанраў, у якіх працаваў кампазітар.

У канцы 70-х гадоў Дзмітры Смольскі стварыў сваю першую оперу "Сівая легенда" на лібрэта Уладзіміра Караткевіча. У 1980 годзе гэты спектакль атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. Опера была запісаная для фонду Беларускага радыё, а на Беларускім тэлебачанні на аснове фанаграмы быў пастаўлены аднайменны фільм-опера. Пазней Смольскі напісаў оперы «Францыск Скарына» і «Апалон-заканадаўца».

Але галоўным для кампазітара стаў жанр сімфоній, якія з'явіліся важным этапам у развіцці беларускай сімфанічнай музыкі.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %. 

Грамадства

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

Самыя актыўныя і пазітыўныя шматдзетныя сем'і з усіх абласцей краіны сабраліся ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў.