Вы тут

Перад пачаткам чарговай сесіі дэпутаты вызначыліся з кірункамі работы


У панядзелак, 2 кастрычніка, пачне работу трэцяя сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Напярэдадні гэтай падзеі дэпутаты падвялі вынікі работы за міжсесіённы перыяд і вызначыліся з асноўнымі кірункамі будучай работы.


На цяперашні момант у пастаянных камісіях знаходзіцца 58 законапраектаў, амаль палова з іх ужо падрыхтавана і будзе ўключана ў парадак дня сесіі, заявіў падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў яе спікер Уладзімір Андрэйчанка. Што датычыцца работы над пакетам бюджэтных дакументаў, многія дэпутаты пастаянных камісій з вясны ўключыліся ў яе і ўнеслі ўжо свае прапановы, некаторыя з якіх былі ўлічаны падчас дапрацоўкі Саветам Міністраў. «Гэта, у прыватнасці, датычыцца размеркавання сродкаў дарожнага фонду. Фінансаванне павінна накіроўвацца не толькі на бягучы рамонт мясцовых аўтамабільных дарог, але і вуліц, якія з'яўляюцца іх працягам», — прывёў прыклад старшыня Палаты прадстаўнікоў. Уладзімір Андрэйчанка таксама заклікаў дэпутатаў паскорыць работу над законапраектамі эканамічнага блока: процідзеянне манапалістычнай дзейнасці, дзяржаўна-прыватнае партнёрства, дзяржаўныя закупкі, удасканаленне банкаўскага заканадаўства.

Спікер падняў і пытанне правядзення сёлета парламенцкіх слуханняў. «Галоўным вынікам слуханняў павінны быць выразныя рэкамендацыі па ўдасканаленні прававой базы і практыкі яе прымянення», — удакладніў ён.

Па словах Леаніда Цупрыка, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, плануецца, што законапраект па ратыфікацыі дамовы аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза будзе прадстаўлены ў парламент для разгляду ўжо падчас надыходзячай сесіі. Новы кодэкс уступіць у сілу пасля таго, як усе пяць краін удзельніц — Беларусь, Расія, Арменія, Кыргызстан, Казахстан — ратыфікуюць дакумент.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».