Вы тут

Працяг знаёмства


Выдавецкі дом “Звязда” становіцца адметнай пляцоўкай для гуманітарнага супрацоўніцтва з Кітаем.


Масштабы гуманітарнага, культурнага супрацоўніцтва з Кітаем пашыраюцца ў нашай краіне ўсё болей і болей. Многія айчынныя мас-медыя і кніжныя выдавецтвы вылучаюць самыя розныя ініцыятывы такога супрацоўніцтва. Сярод лідараў у гэтым накірунку – Выдавецкі дом “Звязда”.

- Сёлета мы выпусцілі ў свет чатыры кнігі на кітайскую тэму, -- расказвае намеснік дырэктара Выдавецкага дома “Звязда” – галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Аляксей Чарота. – Працягнулі серыю “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Пабачылі свет зборнікі вершаў “Мудрасць гор маўклівых” Мэн Хаажаня і “Лілеі тварык чароўны” Сюй Чжымо. Вядомы беларускі палітык, грамадскі дзеяч сённяшні кіраўнік Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта Анатоль Тозік уклаў кнігу ўспамінаў беларускіх амбасадараў у Кітаі – “Беларуска-кітайскія адносіны ва ўспамінах беларускіх амбасадараў”. А кандыдат гістарычных навук Віктар Гермянчук выдаў у “Звяздзе” манаграфію пра ўспрыняцце Кітая ў свеце – “Кітай. Крылы Дракона”.

Да кітайскай літаратуры сёлета былі ўважлівымі і газета “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Маладосць”, “Нёман”. У “Маладосці” выйшаў адмысловы спецыяльны выпуск, прысвечаны кітайскай літаратуры – у студзені 2017 года. Былі надрукаваны вершы Ван Гочжэня – у перакладах на беларускую мову Мікіты Крыцука, Анастасіі Лабанавай, Алены Раманоўскай. У гэтым жа выпуску змешчаны творы Лю Дзун’юаня, Тао Юаньміна, Ван Вэя, Бо Цзюя, А І, Джу Вэньіна, Фэн Тана, Цзінь Жэньшуня. Перакладчыкамі выступілі Анастасія Чэкулаева, Ксенія Рудэнка, Яніна Іўліева, Анастасія Вараб’ёва. А ў часопісе “Нёман” на рускай мове надрукаваны ўрывак з рамана Яня Гэліна “Цётка Тацуру”. Перакладчыца – А. Пярлова. Пераклад расійскай літаратаркай ажыццёўлены адмыслова для “Нёмана”. І гэта, безумоўна, не ўвесь плён 2017 года. “Полымя” таксама збіраецца друкаваць вершы аднаго з нашых сучаснікаў – дастаткова цікавага кітайскага паэта…

Кастусь Ладуцька

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.