Вы тут

Той, хто вядзе


Той, хто вядзе

Слова “педагог” прыйшло да нас са Старажытнай Грэцыі. Так называлі раба, які вадзіў дзяцей. Вадзіў у прамым значэнні. Быў побач. Суправаджаў. Зараз значэнне слова крыху іншае, ды тое ж. Педагогі вялі, вядуць і будуць весці нас па лесвіцы ведаў, уменняў і навыкаў. Толькі ім для пачатку патрэбна навучыцца хадзіць па гэтай лесвіцы самім

У 2014 годзе ў Гудагайскай сярэдняй школе быў адкрыты педагагічны клас. Зараз, тыя пятнаццаць вучняў ужо адзінацацікласнікі, але не простыя. За іх спінай ужо колькі вывучаных прыступак. Пра што сведчаць не толькі пройдзеныя гадзіны факультатыўных заняткаў, а граматы, дыпломы, пасведчанні, удзел у школьных мерапрыемствах, днях самакіравання, працы летняга лагера, у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных праектах, конкурсах, фестывалях.

Зараз педагог – гэта не проста выпадкова ўзяты чалавек, які ні на што больш не здатны. Гэта кольца доўгага крэпкага сеціва. За кожнае кольца чапляецца некалькі кольцаў. За тыя – наступныя. Педагог – гэта аснова грамадства. І таму, менавіта, выхаванне і навучанне педагогаў найбольш адказная дзейнасць. Вучыць вадзіць людзей па лесвіцы ведаў, уменняў і навыкаў могуць толькі па-сапраўднаму дасведчаныя і моцныя асобы. Здольныя, калі што пранесці на руках, падхапіць, прымусіць перамагчы лень, страх, няўпэўненасць. Педагогам можа быць толькі чалавек, які любіць гэту лесвіцу. І толькі ён можа навучыць наступнага чалавека любіць яе.

Абітурыенты вельмі часта робяць памылкі. Яны хвалююцца. Яны баяцца. Яны не ведаюць, што ім рабіць і хапаюцца за першае, што паблізу. Некаторыя так выпадкова прыходзяць у педагогіку. Выпадкова праходзяць гэты шлях, крэпка трымаючыся за поручні. Выпадкова пачынаюць працаваць па спецыяльнасці. Стаяць наверсе лесвіцы, якую не любяць, крыкамі і пагрозамі прымушаюць на яе падымацца тых, хто пасля такой “вучобы” будзе ненавідзець гэту лесвіцу. Ці патрэбны нам такі ланцужок? Не. Таму прыклад педагагічных класаў у школах павінны ўзяць на ўзбраенне як мага больш школ і вынік, да якога мы прыйдзем ужо праз дзесяцігоддзе, здзівіць самыя аптымістычныя чаканні.

Педагагічны клас Гудагайскай сярэдняй школы ў гэтым навучальным годдзе выпускны. І ўжо наступнай восенню педагагічныя ўніверсітэты атрымаюць студэнтаў, якія прыйшлі не выпадкова, якія ўжо ведаюць Лесвіцу Ведаў, Уменняў і Навыкаў, любяць яе і гатовы навучыць любіць яе іншых.

"М"ы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».