Вы тут

Мінчанін пачаў забег да юбілею беларускага кнігадрукавання


Мінчанін Тарас Цялькоўскі вырашыў па-свойму ўшанаваць юбілей Бібліі Францыска Скарыны. Яго мэта — прабегчы 500 кіламетраў. Рабіць гэта ён плануе пяць дзён, штодзень — па 100 кіламетраў. Забег ужо пачаты.


Тарас з 5-гадовым Максімам, які разам з маці праехаў за ім апошнія 10 кіламетраў першага дня.

З аўторка па суботу, кожны дзень, Тарас стартуе зранку ад электроннага табло каля Палаца спорту і бяжыць па веладарожцы ўздоўж Свіслачы. За гэты час ён некалькі разоў мінае раёны Дразды, Чыжоўку і фінішуе зноў ля Палаца спорту. Дарэчы, ахвотныя могуць падтрымаць бегуна на любым участку дыстанцыі — прабегчы ці праехаць на веласіпедзе пэўную колькасць кіламетраў разам з ім — ці проста сустрэць на фінішы або старце.

Тарас займаецца бегам амаль 20 гадоў (цяпер яму 29). Ён быў членам юніёрскай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы і выступаў на сярэдніх дыстанцыях — 1,5 і 5 км. Цялькоўскі пяць разоў удзельнічаў у паўмарафонах. Дарэчы, на апошнім Мінскім прыйшоў на фініш шостым сярод тых, хто бег «пяцёрку». Максімальная дыстанцыя, якая пакаралася бегуну, — марафон у Пецярбургу (42 км — за 2 гадзіны 37 хвілін). Мае ён і досыць экстрэмальны вопыт скарэння яшчэ большай дыстанцыі. Пару гадоў таму Тарас праехаў на веласіпедзе з аднаго канца Англіі ў іншы. Дыстанцыя склала 600 кіламетраў, і пераадолець яе хлопцу ўдалося за 25 гадзін.

Тарас Цялькоўскі да таго ж з'яўляецца пастарам пратэстанцкай царквы. Ён марыць, каб Біблія зноў стала кнігай нумар адзін для беларусаў, як і ў часы першадрукара. Таму ён і прысвяціў свой забег знакаваму юбілею і выбраў цалкам сімвалічную дыстанцыю — 500 кіламетраў.

— 500 гадоў таму Францыск Скарына надрукаваў першую Біблію на беларускай мове, — адзначае Тарас Цялькоўскі. — Гэта кніга ўдыхнула жыццё ў беларускае грамадства. Праз 500 гадоў яна працягвае мяняць жыцці мільёнаў людзей. Мая мэта — вярнуць Біблію ў рукі беларусаў. Я бягу пяць дзён па 100 кіламетраў, гэта 500 кіламетраў шляху, каб сказаць, што Біблія па-ранейшаму кніга нумар адзін.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: 500 кіламетраў бегу за 5 дзён

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.