Вы тут

Рэкардсмен па ўраджайнасці


У Віцебскай вобласці не першы год рэкордны ўраджай «другога хлеба». На поўначы краіны ўраджайнасць бульбы пад 400 цэнтнераў. А ў Талачынскім раёне яшчэ большая: каля 420 цэнтнераў — на палях, за якія адказвае мясцовы кансервавы завод. Для параўнання, аналагічны сярэдні паказчык па краіне на ўзроўні каля 330 ц/га.


Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, для бульбы было адведзена каля 2,5 тысячы гектараў. Каб добра захаваць сабранае, у сховішчах, а іх у вобласці 55, правялі рамонт, дэзынфекцыю і іншыя мерапрыемствы. У іх будзе закладзена таксама садавіна і гародніна — па вазе на леташнім узроўні.

На палях вобласці на 66,2 тысячы гектараў вырасла кукуруза. Сёлета яе ўраджайнасць на ўзроўні 240 ц/га.

У апошнія дні надвор'е спрыяла аграрыям. І на бягучым тыдні сіноптыкі на момант падрыхтоўкі публікацыі дажджы не прагназавалі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.