Вы тут

Адбылася прэзентацыя кніжнай серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая»


У сталічнай галерэі «Універсітэт культуры» адбылася літаратурна-мастацкая і музычная імпрэза — прэзентацыя кніжнай серыі Выдавецкага дома «Звязда» «Светлыя знакі. Паэты Кітая».


На цяперашні момант выйшла ўжо дзявятая кніга маштабнага міжнароднага праекта — зборнік перакладаў арыгінальнага кітайскага паэта пачатку ХХ стагоддзя Сюй Чжымо. Творца цікавы тым, што яднае ў сваёй паэзіі ўсходні і заходні погляды на навакольны свет, захоўваючы традыцыі кітайскай рамантычнай лірыкі, уносіць у яе асобныя рысы еўрапейскага імпрэсіянізму.

Падчас мерапрыемства адбылося і адкрыццё выставы карцін «кітайскага цыкла» мастака Каміля Камала. Менавіта ён з'яўляецца ілюстратарам перакладных кніг Лі Цінчжаа, Ван Гачжэня, Мэн Хаажаня, Сюй Чжымо. Перад гасцямі выступіў і хор «Садружнасць» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (мастацкі кіраўнік — Ганна Нячай).

Вітальнае слова ўдзелькам мерапрыемства даслаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, які скіраваў увагу на важнасць стратэгічнага культурнага супрацоўніцтва Кітая і Беларусі, асабліва ў сферы ўзаемных літаратурных перакладаў.

Юлія АЛЕЙЧАНКА

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: Зразумець краіну праз паэзію

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.