Вы тут

Першы бізнес-інкубатар адкрыўся сёлета ў Баранавічах


Ідэя стварыць такую пляцоўку ў горадзе належыць Наталлі Фёдаравай, першаму намесніку старшыні Баранавіцкага гарвыканкама.


Ажыццявіць яе ўзяўся Руслан Асадулаеў — вопытны менеджар, дырэктар сеткі грамадскага харчавання ў мінулым, а зараз — дырэктар баранавіцкага бізнес-інкубатара. Як паведамляе газета «Наш край», гарвыканкам перадаў бізнес-інкубатару памяшканні на вуліцы Піянерскай, у якіх размяшчаюцца рэзідэнты. Пачаткоўцы прадпрымальнікі могуць атрымаць на льготных умовах сучасныя мэбляваныя офісы ў арэнду.

Зараз у інкубатары працуюць 17 рэзідэнтаў. Увогуле ў сферы прадпрымальніцтва Баранавічаў за восем месяцаў было створана 1 618 новых працоўных месцаў, 708 чалавек за гэты час працаўладкаваны ў якасці наёмных работнікаў да індывідуальных прадпрымальнікаў.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».