Вы тут

У Мінску адбудзецца міжнародная канферэнцыя па абароне правоў дзіцяці


Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на сустрэчы з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі доктарам Рашэдам Мустафой Сарварам.


— Мерапрыемства адбудзецца ў рамках рэалізацыі першага Нацыянальнага плана па правах чалавека, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — І ў гэтай сітуацыі я хацеў бы, каб мы абмеркавалі тэму, прапановы з вашага боку.

У адказ Рашэд Мустафа Сарвар падкрэсліў, што Нацыянальны план Беларусі па правах чалавека, прыняты ў 2016 годзе, з'яўляецца сапраўды перадавым дакументам. Больш за тое, ён якасна рэалізуецца, што пацвярджае колькасць станоўчых водгукаў на сусветнай прасторы. Падчас размовы прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН прапанаваў арганізаваць у Беларусі інстытут упаўнаважанага па правах дзіцяці.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі рэалізацыю краінавай праграмы арганізацыі на 2016—2020 гады, якая зацверджана з бюджэтам у 8,5 мільёна долараў. Асобна Міхаіл Мясніковіч адзначыў неабходнасць гарманізацыі работы ЮНІСЕФ у Беларусі з мерамі, якія прымаюцца ў краіне для дасягнення Мэт устойлівага развіцця ААН. Асаблівая ўвага, на думку старшыні Савета Рэспублікі, павінна быць удзелена найбольш уразлівым катэгорыям дзяцей, акрамя таго, значныя сілы неабходна прыкласці для барацьбы з наркатрафікам.

— У нас ужо дастаткова добры вопыт працы ў гэтай сферы. І чаканні ў грамадстве вялікія, каб мы прырасталі новымі праектамі і ідэямі, — дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».