Вы тут

«Слуцкія паясы» ў трэці раз сабралі сяброў


Каля 500 майстроў па больш як 20 кірунках народнай творчасці з розных куточкаў Мінскай вобласці і ўсёй Беларусі ўзялі ўдзел у абласным свяце традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы». Умельцы дэманстравалі свае работы з саломкі і лазы, дрэва, ткацкія, вышываныя, ганчарныя вырабы. Пачэснае месца ў «Рамеснай слабадзе» займаў беларускі пояс.


Адкрыў свята старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскі. Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што народная творчасць — выток духоўнасці беларусаў, нацыянальнай культуры. Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на тым, што народныя ўмельцы Міншчыны не толькі беражліва захоўваюць традыцыі таленавітых продкаў, але і годна іх працягваюць.

Вельмі прывабным і захапляльным атрымаўся конкурс «Беларуская лялька», большасць удзельнікаў якога — навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У межах мерапрыемства прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.

Сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці сталі Капыльскія і Старадарожскія ручнікі, Лагойская і Івянецкая кераміка, Клецкая і Маладзечанская лаза, Вілейская і Мядзельская разьба па дрэве.

Цікава было назіраць за дэфіле хлопцаў і дзяўчат у народных строях «Погляд у мінулае», лазерным шоу. Гараджан і гасцей забаўлялі песнямі, танцамі творчыя калектывы Случчыны. З задавальненнем удзельнікі мерапрыемства паглядзелі канцэрт тэлевізійнага праекта «Новыя галасы Беларусі», а таксама танцавальную праграму «Збяром вакол сяброў».

На пляцоўках працавалі шматлікія выстаўкі, майстар-класы, а для дзяцей — атракцыёны. Быў разгорнуты і выязны гандаль.

У завяршэнне свята Слуцкаму цэнтру традыцыйнай культуры ўручаны пояс Мінскай вобласці. Гэта вынік калектыўнай работы. Яго саткалі на працягу дня ўмельцы Міншчыны.

Фэст «Слуцкія паясы» малады, але ўжо займеў прыхільнікаў не толькі ў цэнтральным рэгіёне, але і па ўсёй краіне.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.