Вы тут

Уладзімір Дворнік правёў прамую лінію


Вырашыць спрэчку паміж сваякамі па частцы спадчыннай хаты, усталяваць плот паміж суседзямі ці падзяліць склеп, які знаходзіцца на мяжы двух участкаў. Гэтыя і іншыя праблемы агучвалі жыхары Гомельшчыны старшыні аблвыканкама Уладзіміру Дворніку на апошняй прамой тэлефоннай лініі. Кіраўнік рэгіёна ў мінулую суботу паспеў пагаварыць з 24 грамадзянамі.


Фота БЕЛТА

Людзей, якія датэлефанаваліся, хвалявалі пытанні, што датычацца не толькі зямельных і маёмасных адносін, але і пенсійных выплат, вырашэння камунальных і бытавых праблем, выдзялення матэрыяльнай дапамогі. Некалькі грамадзян звярнуліся па кансультацыі.

Жыхар Калінкавічаў, які вымушаны па стане здароўя прытрымлівацца строгай дыеты, папрасіў дапамагчы набыць яму айчынную грэчку, якая куды больш якасная, чым замежная. Гамяльчанка расказала пра сітуацыю, звязаную з правядзеннем капітальнага рамонту ў кватэры, якую затапіла якраз падчас работ. На гэты момант рамонт цалкам не зроблены і не кампенсавана нанесеная шкода. Яшчэ адзін гамяльчанін даўно спрабуе прасунуць ідэю стварэння на Гомельшчыне фермы для ўтрымання ласёў. Мужчына намагаўся пераканаць кіраўніка абласной вертыкалі ўлады, што гэта эканамічна мэтазгодна: у Расіі з ласінага малака атрымліваюць дарагі прадукт, які выкарыстоўваюць у лячэбных мэтах.

Па кожным звароце Уладзімір Дворнік даў даручэнні адпаведным службам. Падводзячы вынікі трохгадзінных зносін, губернатар адзначыў, што падчас прамой лініі не паступала пытанняў, якія можна аднесці да ліку невырашальных, а да работы са зваротамі грамадзян неабходна больш актыўна запрашаць дэпутатаў розных узроўняў. Асабліва гэта датычыцца зямельных спрэчак, канфліктаў з-за спадчыны, складаных бытавых праблем:

— Чалавек можа памыляцца ў сваіх дамаганнях, ігнараваць пры гэтым заканадаўства. Такім людзям патрэбны не толькі афіцыйны дакумент з пячаткай, але і псіхалагічная дапамога, гутарка. Рэагаваць на просьбы пажылых грамадзян неабходна хутка і якасна. І выконваць работу так, нібы для сваёй маці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Рэагаваць на зварот, як на просьбу маці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.