Вы тут

Што цікавага прапануе радыё «Сталіца»?


Традыцыйна восень лічыцца на радыё і ТБ пачаткам новага сезона. І, як правіла, ён суправаджаецца абнаўленнем сеткі вяшчання. Не стане выключэннем і радыё «Сталіца», якое ў новы сезон уступіла маштабным беларускамоўным рок-канцэртам.


— У нашым эфіры з'явіцца праграма «Манускрыпт», — кажа загадчык аддзела музычных праграм Таццяна Шышло. — Весці яе будзе гісторык Лявон Казакоў. Цыкл перадач будзе прысвечаны цікавым старонкам з мінуўшчыны Беларусі, якія, пэўна, не так шырока вядомыя. Таксама з кастрычніка мы запускаем новы праект «Пракацімся без візы». Гэта будзе своеасаблівы зборнік цікавінак, якія дапамогуць паездзіць па Беларусі нядорага і незабыўна. Справа ў тым, што па-за межамі масавых экскурсій застаюцца многія месцы краіны, пра якія мала хто ведае. Акрамя таго, на нашых хвалях загучыць серыя перадач «Мінская брукаванка». Яны будуць уяўляць сабой радыёпадарожжы па сталіцы з яе знакамітымі жыхарамі і гасцямі, якія будуць расказваць, з якімі падзеямі ў іх звязаны вуліцы і дамы вялікага горада.

Працягнуць гучаць у эфіры «Сталіцы» і хіт-парады рок-музыкі, як замежнай, так і беларускай. Гэта выдатны шанц заявіць аб сабе тым маладым гуртам, якія па розных прычынах не раскручаныя, але вартыя падтрымкі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

sсhklеnnіk@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Першая восень

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».