Вы тут

У Жодзіне адкрылі дзіцячы сад на 160 месцаў


Сапраўдны падарунак да Дня машынабудаўніка зрабілі ўлады Жодзіна для гараджан. На вуліцы Савецкай адкрыты дзіцячы сад на 160 месцаў. Пад дашкольную ўстанову перапрафілявалі будынак былога дзіцячага дома. Навучальны працэс тут будуць весці 18 педагогаў.


У дзіцячай установе ёсць усё неабходнае для таго, каб малыя атрымлівалі добрыя веды, развіваліся маральна і фізічна.

На двух паверхах размясціліся пакоі для дзевяці груп, музыкальная, фізкультурная залы, медыцынскі кабінет, кабінеты дэфектолага, псіхолага, жывыя куткі. На базе дзіцячага садка адкрыюць другі ў Мінскай вобласці рэсурсны цэнтр прафесійнай адукацыі педагогаў.

Фінансаванне работ вялося за кошт гарадскога бюджэту.

Праз месяц у горадзе плануецца адкрыць яшчэ адзін новы садок на 250 месцаў. Тут дзеці змогуць займацца плаваннем, гімнастыкай, у гульнявой форме авалодваць ІT-тэхналогіямі, асвойваць мадэляванне і графіку на мультыбордзе. Гэта дапаможа ім дасканала падрыхтавацца да школы.

Гэта будзе ўжо чатырнаццатая дашкольная ўстанова ў Жодзіне. Такім чынам мясцовыя ўлады вырашаюць пытанні крокавай даступнасці дашкольнай адукацыі ў новых мікрараёнах.

Дзень машынабудаўніка ў Жодзіне адзначыўся і іншымі важнымі падзеямі. Для гараджан адкрылі новую зону адпачынку на праспекце Міра. ААТ «БелАЗ — упраўляючая кампанія холдынга «БелАЗ-холдынг» правяла дзень адкрытых дзвярэй. На прадпрыемства змаглі трапіць усе ахвотныя. Наведвальнікаў азнаёмілі з кар'ернай тэхнікай, якую тут выпускаюць. Яны сфатаграфаваліся на фоне волатаў-самазвалаў, набылі сувеніры. Ветэранам прадпрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі нагрудныя знакі ў гонар іх працоўных заслуг. Ушанавалі і найлепшых работнікаў прадпрыемства.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Для шчаслівага дзіцячага смеху

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.