Вы тут

Максім Рыжанкоў правёў прыём грамадзян у Петрыкаўскім райвыканкаме


Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў правёў прыём грамадзян у Петрыкаўскім райвыканкаме.


Цэнтральнымі пытаннямі прыёму сталі такія бытавыя аспекты, як няякасны рамонт даху і прыватызацыя жылля. Акрамя таго, абмяркоўвалася незаконнае звальненне грамадзян. Усе звароты грамадзян былі ўзятыя пад кантроль.

На думку Максіма Рыжанкова, выязныя прыёмы паказваюць, як працуе мясцовая ўлада. Праблема кожнага чалавека заслугоўвае пільнай увагі, бо менавіта чалавек з яго правамі і інтарэсамі з'яўляецца галоўнай каштоўнасцю нашай дзяржавы, упэўнены намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. «Выязныя прыёмы дазваляюць убачыць, чым жыве краіна. Гэта добрая магчымасць зрабіць аналіз таго, што адбываецца ў грамадстве, якімі праблемамі жыве той ці іншы рэгіён і, адпаведна, зрабіць выснову аб рабоце органаў мясцовай улады», — дадаў ён.

Нагадаем, што напярэдадні Максім Рыжанкоў правёў прыём грамадзян у Жыткавіцкім раёне. Акрамя асабістых сустрэч з людзьмі, ён наведаў шэраг сацыяльных і турыстычных аб'ектаў, установы адукацыі, а таксама асобныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Жыццё рэгіёна з першых вуснаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».