Вы тут

Беларускія машыны хутка паразумнеюць?


Беларускія навукоўцы пастаянна працуюць над развіццём тэхналогій, якія б зрабілі эксплуатацыю айчыннай тэхнікі больш эфектыўнай. Магчыма, вечны рухавік яны адкрыюць не хутка, але ім ужо ёсць што паказаць да прафесійнага свята машынабудаўнікоў (24 верасня). Па словах генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Сяргея Паддубкі, беларускія грузавікі неўзабаве могуць атрымаць на ўзбраенне новую тэхналогію — гібрыдны электрапрывод.


Па словах вучонага, развіццё электрапрыводаў стрымліваецца высокім коштам батарэі. Але выйсце ёсць у пераходнай версіі гэтай тэхналогіі — гібрыдным прыводзе, калі на аўтамабілі ўсталёўваецца адначасова і рухавік унутранага згарання, і электрычны прывод. «Гібрыдны транспарт актыўна развіваецца ва ўсім свеце, і наш інстытут таксама працуе ў гэтым кірунку. Мы распрацавалі гібрыдны модуль, які можа быць усталяваны, напрыклад, на грузавік. Мы гатовыя ўкараняць гэтую распрацоўку», — растлумачыў ён.

Вучоны таксама лічыць, што сінтэз дзвюх тэхналогій мае значныя перавагі. Гібрыднаму транспарту не патрэбна інфраструктура, таму што падзарадка адбываецца адразу на борце. Ёмістасць батарэі там значна меншая, яна выступае як буфер, які спажывае энергію пры тармажэнні і спуску з горак. Акрамя таго, адбываецца значная эканомія паліва пры ўстаноўцы гібрыднай тэхналогіі — 20—30%.

Але на перааснашчэнні тэхнічнага боку аўто сёння распрацоўкі ва ўсім свеце не спыняюцца. Усе паступова пераходзяць да «ўкаранення мазгоў» у транспартныя сродкі. Беларускія навукоўцы імкнуцца не адстаць ад мэйнстрыму. Мы маем намер стварыць кластар пад назвай «Інтэлектуальны электратранспарт», — паведаміў Сяргей Паддубка. У Аб'яднаным інстытуце машынабудавання НАН ёсць цэнтр, які займаецца бартавымі інтэлектуальнымі сістэмамі. Там добра ведаюць, якімі тэмпамі неабходна рухацца да развіцця беспілотных тэналогій. Першы крок — укараненне інтэлектуальных сістэм дапамогі кіроўцу. «Нашы навукоўцы таксама працуюць у гэтым кірунку», — запэўніў гендырэктар інстытута.

Таксама Сяргей Паддубка анансаваў дату выхаду ў свет першай малагабарытнай камунальнай машыны — інавацыйнага праекта, які распрацоўваецца сумесна з Мінгарвыканкамам. Паводле яго слоў, першы доследны ўзор будзе гатовы да канца 2017 года. Праект ужо знаходзіцца на стадыі завяршэння.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».