Вы тут

«Разгортваеш вашу газету — і быццам нешта светлае сыходзіць у сэрца»


Наталля Мікалаеўна Вашкевіч, пенсіянерка, жыхарка Светлагорска:

— Я ўжо шмат часу жыву ў Светлагорску. Але нарадзілася і вырасла ў вёсцы. Там усе размаўлялі па-беларуску, я вучылася ў беларускамоўнай школе. Тут, у горадзе, ужо чыстай беларускай мовы не пачуеш, а шкада. За тое я і цаню «Звязду» — за цудоўную нашу мову. Разгортваеш вашу газету — і быццам нешта светлае сыходзіць у сэрца. Хораша робіцца на душы!

Я чытаю «Звязду» ўжо амаль дваццаць гадоў. Апошнім часам з цікавасцю ўспрымаю матэрыялы пра вёску. Там рэгулярна злабадзённыя тэмы падымаюцца. Ды мне і вельмі блізкія гэтыя рэаліі, хоць я даўно ўжо гараджанка, але ў такія хвіліны з замілаваннем успамінаю сваю вёсачку.

Вельмі падабаюцца артыкулы Алены Ляўковіч, заўсёды іх шукаю поглядам, як толькі разгортваю газету. Вельмі цікава піша, мы потым з сяброўкамі абмяркоўваем усё гэта. Пра сваіх равесніц люблю пачытаць, цікава даведацца, як людзі жывуць, а таксама, што ў свеце робіцца. Добра, што ў нас ёсць такая газета, блізкая і зразумелая сэрцу кожнага беларуса.

Запісала Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.