Вы тут

Створаны сэрвіс бясплатнай арэнды рэчаў для арганізацый "Зялёная шафа"


Ён дзейнічае на базе Цэнтра экалагічных рашэнняў. Асноўная яго задача — папулярызаваць мерапрыемствы, арганізаваныя па канцэпцыі "нуль адходаў", і дапамагчы некамерцыйным арганізацыям і ініцыятывам прытрымлівацца  экалагічных прынцыпаў і падыходаў.


— Сама ідэя дзяліцца рэчамі не новая. Аналагічныя сэрвісы паспяхова існуюць як за мяжой, так і ў нас у Беларусі. Аднак мы хочам укараніць гэтыя прынцыпы ў карпаратыўную культуру кампаній нашай краіны, — патлумачыла куратар праекта, супрацоўніца праграмы па экалагічна сяброўскаму ладу жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў Марыя Сума. — Наш цэнтр ужо даўно дзеліцца рэчамі з арганізацыям-сябраміі: Мінскім веласіпедным таварыствам, грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны", прыходам храма св.Мікалая Японскага, з такімі ініцыятывамі, як Freemarket, "Дзiцячыя майстэрні", дабрачынны праект "Калi ласка" і іншымі. Таму сэрвіс "Зялёная шаяа " не быў ўтвораны спантана.

Працуе ён проста: Цэнтр экалагічных рашэнняў прадстаўляе шматразовы посуд, мэблю, тэхніку і іншыя неабходныя для мерапрыемстваў рэчы, яго спецыялісты тлумачаць нюансы, з якімі арганізатары могуць сутыкнуцца пры выбары экалагічнага фармату, дапамагае знайсці і арандаваць рэчы, якіх у базе няма. Ад арандатара, у сваю чаргу, патрабуецца як мінімум за два працоўныя дні да мерапрыемства запоўніць заяўку на сайце цэнтра ці патэлефанаваць, заключыць дагавор і забраць рэчы, абавязкова паведаміць удзельнікам аб тым, што мерапрыемства праводзіцца па прынцыпе "нуль адходаў", ну і,канешне, вярнуць рэчы ў цэласці. 

Цэнтр экалагічных рашэнняў таксама адкрыты для супрацоўніцтва з фізічнымі асобамі і камерцыйнымі арганізацыямі, але ўмовы агаворваюцца асобна. Акрамя таго, цэнтр шукае кампаніі, якія гатовыя стаць спонсарамі рэчаў для сэрвісу "Зялёная шафа", каб падтрымаць ініцыятыву змяншэння колькасці адходаў на планеце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.