Вы тут

Міжнародная канферэнцыя па абароне правоў дзіцяці пройдзе ў Мінску


Буйная міжнародная канферэнцыя па абароне правоў дзіцяці пройдзе ў Мінску ў кастрычніку. Пра гэта паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Рашэдам Мустафой Сарварам.


Правядзенне канферэнцыі прадугледжана першым Нацыянальным планам па правах чалавека, які прыняты ў Беларусі ў 2016 годзе. Міхаіл Мясніковіч прапанаваў прадстаўніку ЮНІСЕФ выказаць свае прапановы наконт арганізацыі, змястоўнага напаўнення форуму. Рашэд Мустафа Сарвар адзначыў, што нацыянальны план Беларусі па правах чалавека - "магутны і перадавы". Ён атрымаў шмат станоўчых водгукаў на міжнароднай арэне і якасна спаўняецца, дадаў прадстаўнік ЮНІСЕФ.

Бакі абмеркавалі яшчэ шэраг пытанняў, звязаных, у прыватнасці, з рэалізацыяй краінавай праграмы арганізацыі на 2016-2020 гады, якая зацверджана з бюджэтам у $ 8,5 млн. Закраналіся перспектывы гарманізацыі дзейнасці ЮНІСЕФ у Беларусі з мерамі, якія прымаюцца ў краіне для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця ААН. Асаблівая ўвага ў час сустрэчы надавалася праектам, закліканым падтрымліваць найбольш уразлівыя катэгорыі дзяцей, а таксама накіраваным на барацьбу з ужываннем наркотыкаў. Акрамя таго, падчас размовы Рашэд Мустафа Сарвар прапанаваў беларускаму боку разгледзець магчымасць арганізаваць у краіне інстытут упаўнаважанага па правах дзіцяці.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».