Вы тут

Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма запрацуе ў 2018 г.


Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма (БІСРС) пачне працаваць 1 ліпеня 2018 года, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.


Фота: БЕЛТА

"Тэрмін у нас - 1 ліпеня 2018 года сістэма павінна пачаць працаваць", - сказаў Сяргей Папкоў.

Праект дасць магчымасць забяспечыць замену ўнутранага пашпарта грамадзяніна Беларусі на ID-картку. Яна стане паўнацэнным сродкам ідэнтыфікацыі грамадзян.

Міністр расказаў, што першы этап рэалізацыі праекта практычна завершаны. "Мы падрыхтавалі ўжо тэхнічнае заданне, у бліжэйшы час - дзень-два - міжведамасная рабочая група "ўзаконіць" яго. І тады будзе аб'яўлены конкурс на распрацоўку апаратна-праграмнага комплексу БІСРС", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Сяргея Папкова, у тэставым рэжыме сістэму плануецца запусціць у красавіку. "З 1 ліпеня пачнецца камерцыйная эксплуатацыя БІСРС, да гэтага тэрміну першыя карткі мы пачнём ужо выдаваць. Гэтым будзе займацца МУС. Сістэма магутная, складаная, патрэбны час, каб яе апрабаваць", - адзначыў ён.

Міністр нагадаў, што ID-картка будзе мець дзве асноўныя функцыі - заменіць беларускі пашпарт, а таксама стане ключом-доступам грамадзяніна для атрымання розных відаў электронных адміністрацыйных паслуг. "Такія карткі ёсць у многіх краінах свету, і калі будуць прыняты адпаведныя міжурадавыя пагадненні, па ID-картцы можна будзе перасякаць граніцы нашай краіны. Акрамя таго, у далейшым картка зможа замяніць розныя віды дакументаў, напрыклад, вадзіцельскае пасведванне", - паведаміў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».