Вы тут

Французскія меладрамы пакажуць 22-23 верасня ў Верхнім горадзе Мінска


Французскія меладрамы пакажуць 22-23 верасня ў дворыку атэля "Манастырскі" (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6) на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Мінска, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.


Фота: kursiv.kz

У Верхнім горадзе прадаўжаецца праект Open air Cinema. І бліжэйшы ўік-енд парадуе кінаманаў дзвюма меладрамамі, напоўненымі загадкамі, драматычнымі падзеямі і, вядома, любоўю.

Французская стужка "Чыгуначны раман" (2007 г.) будзе паказана вечарам 22 верасня. Паліцыя дапытвае пісьменніцу Джудзіт Ралітцэр, якая падазраецца ў забойстве, але ахвяра яшчэ не вядома. Над гэтым гледачу давядзецца не раз паламаць галаву, таму што дзеянне скача ў часе. З турмы збягае серыйны забойца. На запраўцы цырульніца, перажываючы разрыў з каханым, згаджаецца сесці ў машыну да незнаёмца. Лёсы герояў пераплятаюцца, але развязка немінучая.

На 23 верасня назначаны паказ карціны "Цудоўная смакоўніца" (2008г.). Рэжысёр Крыстоф Анарэ пераносіць падзеі са двара караля Генрыха II на вуліцы сучаснага Парыжа. Пасля смерці маці 16-гадовая Жуні вымушана перайсці ў новую школу, дзе вучыцца кузэн Матыяс, які знаёміць яе са сваімі сябрамі. Большасць хлопцаў хочуць сустракацца з чароўнай Жуні, але яна выбірае Ота - самага непрыметнага сярод іх. Аднак пазней яе ахоплівае страсць да Немаа, настаўніка італьянскай мовы. Галоўная гераіня не жадае заглушаць у сабе пачуцці, якія ўзніклі, і настойліва спрабуе быць шчаслівай.

Фільмы прадастаўлены праектам "Лістапад. Коллекция". Уваход на сеансы свабодны, пачатак у 20.00.

Open Air Cinema - штотыднёвы праект, які стартаваў 14 ліпеня. Па вечарах мінчан і гасцей запрашаюць у Верхні горад на бясплатныя кінасеансы, дзе дэманструюцца фільмы розных жанраў. Арганізавана 220 пасадачных месц, працуе кінабар і кафэ. Першымі паказалі італьянскую камедыю 2016 года "Белае віно з Бабудойу" і 7 лепшых італьянскіх кароткаметражак у адной праграме пад назвай Italian Best Shorts, затым нарвежскае, амерыканскае, англійскае, аўстралійскае, шведскае, нямецкае, грузінскае, швейцарскае і дацкае кіно.

Арганізатарам мерапрыемства выступае УП "Кінавідэапракат" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».