Вы тут

Да 22 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў выхадныя


У суботу пераважна без ападкаў, толькі па поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, днём - 15-22 градусы цяпла.


Фота: legkogotovit.com

У асноўным не чакаецца ападкаў і ў нядзелю, толькі ў некаторых раёнах па паўднёвым захадзе Беларусі магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль, днём - 14-21 градус цяпла.

У панядзелак прагназуецца пераважна без ападкаў, ноччу ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, днём - 14-21 градус цяпла.

У аўторак і сераду будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль, днём - 12-19 цяпла.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».