Вы тут

Выхадныя пройдуць без дажджоў


Па-восеньску цёпла і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі ў выхадныя, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Сёння ўдзень надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з боку паўднёвага ўсходу. Пераважна па паўднёвым захадзе краіны пройдуць дажджы. Днём месцамі чакаюцца навальніцы. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра складзе ад 20 да 26 градусаў, па захадзе будзе 15—19 цяпла. Далей з-за скандынаўскага антыцыклону, які стане паступова ўзмацняць свой уплыў над надвор'ем, усталюецца малавоблачнае камфортнае надвор'е. Уначы і раніцай будзе па-асенняму халаднавата, а дзённая тэмпература часцяком дасягне 20-градуснай мяжы.

Ужо ў суботу чакаецца пераважна без ападкаў, толькі па поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6—13 градусаў, удзень — ад 15 да 22 цяпла. Не абяцаюць у асноўным ападкаў і ў нядзелю, толькі ў некаторых раёнах па паўднёвым захадзе Беларусі магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Чакаецца, што тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5—12 градусаў, а ўдзень будзе 14—21 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак прагназуецца пераважна без ападкаў, уначы ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 13 градусаў, удзень — 14—21 цяпла. Чакаецца, што пераважна без ападкаў будзе ў аўторак і сераду. Крыху пахаладае. Тэмпература паветра ўначы складзе ўсяго 4—11 цяпла, удзень чакаецца каля 12—19 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота Ліны Малінінай

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.