Вы тут

Маладыя новапалачане пасадзяць алею туй


Маладыя новапалачане пасадзяць алею туй і ўстановяць на ёй памятны знак у гонар 15-годдзя грамадскага аб'яднання «БРСМ».


Час для пасадкі — самы той, а выдзеліць каля сотні дрэўцаў мясцовая лясная гаспадарка. Месца для алеі таксама ўжо вызначана, узгадняюцца некаторыя тэхнічныя моманты. Як паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме, ініцыятыва нарадзілася ў межах апошняй дыскусійнай пляцоўкі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Ці лёгка быць маладым?». Дзве каманды, з аднаго боку — прадстаўнікі парламента дзяцей і навучэнцаў Наваполацка, а з другога — працоўная моладзь і актыў Наваполацкай гарадской арганізацыі БРСМ, разважалі не толькі над тым, як далучыцца да добраўпарадкавання горада, але і над пытаннямі прафарыентацыі, атрымання вышэйшай адукацыі. Закранулі і «вечныя» тэмы: хто можа звацца сёння лідарам, якімі вартасцямі трэба валодаць, каб павесці за сабой? Прадстаўнікі абедзвюх камандаў сышліся на тым, што самым важным застаюцца сумленнасць, шчырасць, паважлівасць.

Святлана БАРЫСЕНКА

Загаловак у газеце: Алея ў падарунак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».