19 Кастрычнік, чацвер

Вы тут

Камісія па падрыхтоўцы да ІІ Еўрагульняў працягвае работу ў Мінску


Яе ўзначальвае старшыня НАК Грэцыі Спірас Капралас. У нашым Нацыянальным алімпійскім камітэце ўжо адбыліся рабочыя нарады і сумеснае пасяджэнне Каардынацыйнай камісіі ЕАК з прадстаўнікамі рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта і фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года».


На пасяджэнні дамовіліся, што група экспертаў Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў будзе дапамагаць прымаючай краіне ў падрыхтоўцы да Еўрагульняў-2019. У ЕАК таксама адзначылі важную ролю дзяржаўных органаў, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы. «Дырэктарат ІІ Еўрагульняў мае добры рабочы план,створана прафесійная каманда, якая непасрэдна займаецца падрыхтоўкай гульняў, — расказвае старшыня Каардынацыйнай камісіі ЕАК, прэзідэнт НАК Грэцыі Спірас Капралас. — У складзе Каардынацыйнай камісіі прыбыла і група экспертаў у розных кірунках арганізацыі спартыўнага форуму. Гэтыя спецыялісты дапамогуць і параяць, як вырашыць найбольш эфектыўна тую ці іншую праблему, якая паўстане ў ходзе падрыхтоўкі. Паспяховае правядзенне гэтай мультыспартыўнай падзеі ў 2019 годзе дапаможа і ў далейшым прасоўваць ідэю Еўрагульняў».

Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко адзначыў, што ход выканання ўзятых Беларуссю на сябе кантрактных абавязацельстваў знаходзіцца на кантролі ў прэм'ер-міністра Беларусі, старшыні рэспубліканскага аргкамітэта па правядзенні Еўрагульняў Андрэя Кабякова. «Маючая адбыцца ў 2019 годзе спартыўная падзея з'яўляецца цудоўнай пляцоўкай для дэманстрацыі дасягненняў у развіцці спорту, эканомікі, турызму Беларусі і ўсіх краін-удзельніц. Беларусь мае ўсё неабходнае, каб правесці Еўрапейскія гульні на якасным узроўні: развітая спартыўная інфраструктура, багаты вопыт правядзення міжнародных спаборніцтваў высокага ўзроўню, кваліфікаваныя спецыялісты, а таксама ўсебаковая падтрымка з боку Прэзідэнта Беларусі, прэзідэнта НАК Аляксандра Лукашэнкі», — расказаў міністр спорту.

Старшыня Каардынацыйнай камісіі ЕАК таксама падкрэсліў неабходнасць прыцягнуць да выступленняў на турніры як мага большую колькасць топавых атлетаў, каб зрабіць прадстаўленыя віды спорту яшчэ больш цікавымі. Тым больш што ў ходзе спаборніцтваў будуць разыграны ліцэнзіі на Алімпіяду ў Токіа. «Барацьба на спортпляцоўках у Мінску ў 2019 годзе чакаецца гарачая. Рады, што на ІІ Еўрагульнях будзе прадстаўлена каратэ, якое ўвайшло ў алімпійскую праграму 2020 года, і турнір у Мінску стане выдатнай рэпетыцыяй. Будзе прадстаўлены баскетбол 3х3, якога не было на першых Еўрапейскіх гульнях. ЕАК падтрымаў Міжнародны алімпійскі камітэт у імкненні ўключыць гэтыя віды ў праграму спаборніцтваў», — адзначыў Спірас Капралас.

Удзельнікі каардынацыйнай камісіі наведалі шматфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна» і спартыўна-забаўляльны комплекс Fаlсоn Сlub, якія будуць задзейнічаны падчас Еўрагульняў.

Візіт камісіі будзе доўжыцца да 23 верасня.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Узгадніць рабочыя планы

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арыгінальныя лекі ці джэнерыкі?

Арыгінальныя лекі ці джэнерыкі?

Які шлях абраць, каб не адстаць ад канкурэнтаў.

Грамадства

У старажытным Нясвіжы распачалася новая праваслаўная трыдыцыя

У старажытным Нясвіжы распачалася новая праваслаўная трыдыцыя

У мінулую нядзелю прайшоў хросны ход у гонар Абраза Багародзіцы Адзігітрыі. 

Грамадства

Гісторыі беларусаў, якія працуюць пасля 90 гадоў

Гісторыі беларусаў, якія працуюць пасля 90 гадоў

«Інтэрв'ю? Ну, толькі калі хутка, а то ў мяне вельмі шмат работы», — сказаў адзін з нашых герояў, калі тэлефанавалі дамовіцца на сустрэчу.